Гісторыя44

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?

З пачатку года колькасць апублікаваных рассакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі вырасла з 2176 да 6264. У калекцыі з’явіліся новыя рэгіёны і найважнейшыя беларускія гарады. Цяпер гэтыя здымкі — каштоўны матэрыял для гісторыкаў і краязнаўцаў.

Разбураны Полацк на нямецкім аэрафотаздымку 5 верасня 1943 года. Фота: Нацыянальны архіў ЗША

У пачатку года Нацыянальны архіў ЗША пачаў выкладаць у свабодны доступ аэрафотаздымкі тэрыторыі Беларусі, зробленыя нямецкімі вайскоўцамі ў 1939—1945 гады. Яны з'яўляюцца часткай велізарнай калекцыі здымкаў тэрыторыі СССР, што трапіла ў ЗША пасля завяршэння вайны. Здымкі доўгі час былі засакрэчанымі, бо выкарыстоўваліся амерыканскай разведкай. У наш час сакрэтнасць знятая, і здымкі можна было заказаць у архіве, але ў свабодны доступ іх пачалі выкладаць толькі цяпер.

Што дадалі

На сёння колькасць даступных здымкаў у параўнанні з сакавіком 2025 года павялічылася ў тры разы — з 2176 да 6264. 

Новыя нямецкія аэрафотаздымкі густой сетка пакрываюць тэрыторыю Магілёўскай вобласці і прылеглай часткі Віцебскай вобласці. Скрыншот карты

Густой сеткай нямецкіх аэрафотаздымкаў цяпер амаль цалкам, за выключэннем Бабруйшчыны, пакрытая Магілёўская вобласць, якая ў пачатку года ўвогуле не была прадстаўлена. Таксама дададзены здымкі суседняй Аршаншчыны і ўсходняя частка Віцебшчыны, якія раней таксама заставаліся «белымі плямамі» на карце. Дапоўнены поўдзень Брэсцкай вобласці і асобныя раёны Віцебскай і Мінскай абласцей.

Гомельская вобласць пакуль застаецца самым непакрытым рэгіёнам: дададзены здымкі аднаго пралёта нямецкага самалёта-разведчыка з захаду на ўсход у бок Мазыра, які праходзіць пераважна над глухімі палескімі лясамі.

Разбураны Віцебск на нямецкім аэрафотаздымку 5 верасня 1943 года. Фота: Нацыянальны архіў ЗША

Сярод гарадоў, якія можна ўбачыць на новых кадрах, — цалкам разбураныя падчас вайны Віцебск, Полацк, Орша, Горкі, многія мястэчкі, якія ніколі не траплялі на здымкі з паветра, а таксама Магілёў, праўда, яго нямецкія аэраздымкі ўжо былі добра вядомыя даследчыкам. 

Дзе глядзець

Шукаць па канкрэтнай мясцовасці на сайце Нацыянальнага архіва ЗША нязручна, таму беларусы стварылі адразу дзве карты, на якія сабралі спасылкі на аэрафотаздымкі і якія дазваляюць знайсці здымкі канкрэтнай мясцовасці ў пару клікаў. Першая карта была створана на аснове Google Maps, другая — на аснове OpenStreetMap.

Як змянілася пакрыццё Беларусі нямецкімі аэрафотаздымкамі, выкладзенымі Нацыянальным архівам ЗША, у параўнанні з сакавіком гэтага года. Скрыншоты карты

Нядаўна выкладзеныя тысячы аэрафотаздымкаў можна пакуль пабачыць толькі на апошняй карце. Яна вельмі зручная і дазваляе з выбранай меткі адразу перайсці на поўнафарматны аэраздымак, абмінаючы старонку на сайце архіва. Праўда, у новай версіі карты былі выразаны здымкі Украіны, краін Балтыі і Малдовы, але пакінуты здымкі Смаленшчыны. 

Навуковае значэнне

Здымкі ахопліваюць як гарады, так і сельскую мясцовасць і могуць служыць унікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі і архітэктуры краю. Разрозненне фотаздымкаў, выкладзеных на сайце Нацыянальнага архіва ЗША, складае 3800 × 3800 пікселаў, чаго дастаткова для таго, каб зразумець планіроўку і апазнаць асобныя будынкі і збудаванні. Здымкі могуць быць вельмі карыснымі для вызначэння дакладнай лакалізацыі невялікіх населеных пунктаў і драўляных храмаў у сельскай мясцовасці, якія не дайшлі да нашага часу.

Да таго ж у архіве можна заказаць здымкі ў разрозненні 14500 × 14500 пікселяў, каб вывучыць усе дэталі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Свабодны чалавек
    12.08.2025
    Зноў міма маёй вёскі. Адкрыйце ўсё калі ласка
  • Проста жыхар
    12.08.2025
    Паважаная рэдакцыя, калі ласка, дадайце ў артыкул інструкцыю пра тое, як замовіць фотаздымак у разрозненні 14500x14500
  • Андрусь
    13.08.2025
    Паглядзеў фоткі... Нешта не асабліва ўсё разбомблена як на 1942-1944 гады...

    Такое пачуццё, што аперацыя "Баграціён" праходзіла як зараз СВО ва Украіне і разфігачылі ўсё падчыстую.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай4

Гомельская чыноўніца адсудзіла ў працадаўцы 10 тысяч долараў і раскрыла свой заробак. Верагодна, пазоў аплацяць з гарадскога бюджэту5

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць