Навука і тэхналогіі66

На якім месцы Беларусь па хуткасці мабільнага інтэрнету ў свеце

Беларусы нярэдка скардзяцца на мабільны інтэрнэт. Аператары на гэта адказваюць, што ўсё ў іх нармальна. А вось што гавораць лічбы і сусветны рэйтынг. 

Кампанія Ookla, вядомая па тэсце Speedtest, абнавіла даныя па сярэдняй хуткасці інтэрнэту ў свеце, апублікаваўшы інфармацыю па выніках ліпеня 2025 года, заўважыў Onliner.

На глабальным узроўні медыянная хуткасць мабільнага інтэрнэту склала крыху больш за 90 Мбіт/с на загрузку і значна больш сціплыя 13 Мбіт/с на аддачу.

Лідзіруюць у рэйтынгу ААЭ з паказчыкам 584,97 Мбіт/с, у тройцы таксама Катар (507,47 Мбіт/с) і Кувейт (413,57 Мбіт/с). Гэтыя рэгіёны не змянілі сваіх пазіцый у параўнанні з мінулым справаздачным перыядам. Цікава, што Паўднёвая Карэя, якая калісьці займала першыя месцы, цяпер знаходзіцца толькі на сёмым месцы (225,29 Мбіт/с).

Беларусь у рэйтынгу мабільнага інтэрнэту Speedtest займае 103-ю пазіцыю з медыянным паказчыкам 17,73 Мбіт/с.

А замыкае спіс з 104 пазіцый Балівія з вынікам 14,70 Мбіт/с. Для параўнання, у Мінску сярэдняя хуткасць мабільнага інтэрнэту, паводле справаздачы, складае 34,04 Мбіт/с.

У сегменце фіксаванага інтэрнэту першае месца займае Сінгапур (386,96 Мбіт/с), за ім ідуць Чылі (332,41 Мбіт/с) і Ганконг (324,97 Мбіт/с).

Беларусь у гэтым спісе знаходзіцца на 90-й пазіцыі (78,43 Мбіт/с), а Мінск з медыяннай хуткасцю 85,64 Мбіт/с — на 108-м месцы.

Адзначаецца, што даныя Speedtest носяць арыенціровачны характар, паколькі замеры хуткасці інтэрнэту робяць далёка не ўсе карыстальнікі мабільнага і фіксаванага інтэрнэту.

Каментары6

  • даведка
    19.08.2025
    Если проходите Speedtest как абонент Белтелекома, то вам предложит белорусский же сервер со скоростью, которая будет превышать в разы ваш же тарифный план, но в результате проверка покажет высокое значение, которое в реальности ниже.
  • кралал
    19.08.2025
    даведка, інтэрнет у Беларусь лайно, гэта ўсе ведаюць
  • даведка
    19.08.2025
    Оптика относительно нормально работает, но стоит дорого и наловчились уже манипулировать этими данными, показывая завышенную скорость, чем есть...

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

«Эканамічны тэрор». Расія ўдарыла па амерыканскай кандытарскай фабрыцы ў Сумскай вобласці

У цэнтры Мінска будуюць новы гандлёва-офісны комплекс3

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя18

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

У Іране ўпершыню пасля брутальных разгонаў адбыліся новыя акцыі пратэстаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць