Грамадства1111

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Сцвярджаецца, што гэта робіцца, каб больш пільна сачыць за ўваходамі, дзіцячымі пляцоўкамі і сметнікамі, піша БелТА.

Ілюстрацыйны здымак: МУС

Камунальнікі і «Белтэлекам» ужо ўсталявалі ў Мінску каля 2 тысяч камер — на 435 дамах.

Цяпер гэту колькасць плануюць павялічыць да 19 тысяч, паведаміла генеральная дырэктарка «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Марына Тоўсцік падчас нарады ў Мінгарвыканкаме.

Плануецца, што ў дварах будуць працаваць кругласутачныя інтэлектуальныя камеры з выкарыстаннем машыннага зроку і штучнага інтэлекту. Сістэма будзе функцыянаваць як з аператарам, так і самастойна. Спачатку камеры будуць фіксаваць толькі ключавыя падзеі, але пасля іх навучаць і іншым функцыям.

Чыноўнікі чакаюць, што гэта зробіць назіранне за паркоўкамі больш простым.

Каментары11

  • .
    24.08.2025
    "Спачатку будзе фіксаваць толькі ключавыя падзеі" - гэта значыць масавыя мерапрыемствы, чай людзі п'юць або на гітары граюць.
    "А пасля навучаць іншым функцыям" (можа быць) - ну гэта калі кагосьці забіваюць, машыну крадуць або іншыя дробязі.
  • даведка
    24.08.2025
    Неизвестный дрон со взрывчаткой когда падал, то подобная камера записала звук.
  • OM
    24.08.2025
    "Для стварэньня відэназіраньня за падлікам галасоў на выборчых участках нестае тэхнічных магчымасьцяў".

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць