Грамадства

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

У Лідзе перад Днём беларускага пісьменства, які пройдзе 6—7 верасня, паставілі два інтэрактыўныя арт-аб’екты — арыгінальныя лаўкі-пазлы, паведамляе Лідскі гісторыка-мастацкі музей.

Фота Лідскага гісторыка-мастацкага музея

«На гэтых лаўках можна не толькі пасядзець, але і сабраць мазаіку — карціны мясцовых мастакоў з фондаў музея і пейзажы Ліды розных гадоў, намаляваныя на паштоўках. Кожную дэталь можна круціць, змяняючы малюнак на лаўцы», — расказалі ў музеі.

Так, напрыклад, можна ўзнавіць карціну Гродзенскіх мастацкіх майстэрняў, заснаваную на літаграфіі Алаіза Місяровіча з малюнка Напалеона Орды «Над ракой Лідзеяй». На ёй намаляваны замак у пасляпаўднёвыя гадзіны, рака Лідзейка, Крыжаўзвіжанскі касцёл, будынак кармеліцкага манастыра, дарога са слупамі тэлеграфнай лініі.

Як растлумачылі спецыялісты, малюнак Орды дайшоў да нас у літаграфічнай апрацоўцы Місяровіча і мае значныя адступленні ад фартыфікацыйных асаблівасцяў замка. У фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваецца таксама аналагічная паштоўка.

З пазлаў паўстаюць карціны лідскіх мастакоў: архітэктурны пейзаж «Поўнач» Івана Красачкі з выявай начнога замка, нацюрморт «Півоні» Алены Гаўрык, карціна «Блакітнае жарабя» Вілена Сільвановіча. Мазаіку можна таксама сабраць у выглядзе паштовак пачатку ХХ стагоддзя з фондаў музея, на якіх размешчаныя віды Ліды стогадовай даўніны.

Адна з лавак размясцілася на пляцоўцы перад музеем, другая — у двары Лідскага замка.

Акрамя таго, да свята ў горадзе паставілі 25 арыгінальных лавак, створаных мясцовымі арганізацыямі. Яны размясціліся на бульвары Гедыміна. На сцяне раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы з'явіўся мурал з партрэтам класіка беларускай літаратуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу2

У Магілёве адкрываецца бар Сергея Жукава з групы «Руки Вверх!»

Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню

Найгоршае фота за ўсе часы: Трамп абурыўся здымкам на вокладцы часопіса Time13

Ціханоўская: Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё3

У фінале «Сваёй гульні» гульцы не змаглі адказаць на пытанне пра беларускае павер’е. А вы пра такое ведалі?9

Блогерка Баба Нюра другі раз выйшла замуж — за гітарыста «Драздоў»7

Дарадца Наўседы: Канчатковае рашэнне па ахове Ціханоўскай яшчэ не прынятае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць