Свет22

Крэмль назваў умову для сустрэчы Пуціна і Зяленскага

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны магчымая, але павінна быць добра падрыхтаваная. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы канцлера Германіі пра тое, што сустрэча можа не адбыцца, піша РБК.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«Я нагадаю вам пазіцыю прэзідэнта Пуціна. Ён не выключае магчымасці правядзення такой сустрэчы, але лічыць, што любая сустрэча на найвышэйшым узроўні павінна быць добра падрыхтаваная, каб на ёй можна было фіналізаваць напрацоўкі, якія павінны быць папярэдне зроблены на экспертным узроўні», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, пакуль што нельга сказаць, што «экспертная работа кіпіць». «На жаль, не. Мы захоўваем гатоўнасць да такіх перамоў. Усе нашы пазіцыі даведзены», — адзначыў ён.

Каментары2

  • путин
    29.08.2025
    Когда закошмарим мирное население украинских городов своими бомбардировками и оно возмутится Зеленским, потребует от него сдачи Крыма, Донбасса и сухопутного коридора в Крым, когда потребует государственного русского языка, передачи приходов московским попам, роспуска ВСУ, откажется от вступления в НАТО и ЕС, захочет быть теми же россиянами вместо украинцев, согласится выбрать в президенты того, кого я назначу, тогда и встретимся.
    Тем более, что с этим согласен и на этом настаивает мой друг трамп.
  • Янка
    29.08.2025
    Падобныя сустрэчы звычайна адбываюцца пасля папярэдняй супольной працы экспертных груп. Але ў адрозненні ад Украіны ніякіх экспертаў Раша на ранейшыя сустрэчы не накіроўвала. Бо Мядзінскі і Слуцкі ёсць экспертамі толькі ў ліслівасці да Пуціна ды ў прапагандзе. З гэтага наўпрост вынікае, што нават рыхтывацца да сустрэчы Пуціна і Зяленскага Раша не збіраецца.

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

Памочнік Пуціна: Калі Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву16

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С4

Гайдукевіч: Жанчыне лепш веласіпед і самакат, а не машына38

Меланія Трамп заклікала пратэстоўцаў Мінеапаліса адмовіцца ад гвалту17

У Горацкім раёне мужчына з помсты падпаліў машыну знаёмага. Колькі далі?

Успышка небяспечнага віруса распаўсюджваецца па Азіі. У аэрапортах узмацняюць кантроль1

Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць