Грамадства1313

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні

Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама расказалі, што ўдалося даведацца ад 15‑гадовага падлетка Багдана Юнчыка, які хаваўся на працягу трох дзён і ўчора быў нарэшце знойдзены

Багдан Юнчык справа. Скрыншот з відэа

Як паведаміў сілавікам сам Багдан, ён жыў у дзіцячым доме сямейнага тыпу, а пасля канфлікту з бацькам-выхавальнікам пакрыўдзіўся і вырашыў пайсці з дому. На дызель-цягніку падлетак дабраўся да Пінска, дзе ўвесь гэты час і знаходзіўся: днём гуляў па горадзе, стараючыся трымацца далей ад людных месцаў і міліцэйскіх патрулёў, а ночы праводзіў у закінутых будынках. Вяртацца дадому ён не планаваў.

Тым часам хлопца шукалі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, дронаў і квадрацыклаў. Падчас пошукаў аглядалі жылыя і закінутыя дамы, падвалы, забалочаныя ўчасткі і лясны масіў каля аграгарадка, дзе знік Багдан Юнчык.

Дапамагла завяршыць гэту справу 36‑гадовая жыхарка Пінска, якая звярнула ўвагу на хлопца, падобнага па прыкметах да зніклага. Пасля таго яго ўдалося хутка знайсці.

Медыцынскі агляд засведчыў, што стан здароўя падлетка здавальняючы. 

Каментары13

  • Не хлопец, а обычный идиот
    27.01.2026
    Думали, что тебе уже кранты, пацан. Но если будешь ещё так шуткавать, то каюк уже будет наверняка
  • Андрусь
    27.01.2026
    У мяне выклікае пытанні ягонае адзенне - штаны камуфляваныя, майка камуфляваная. Ці не аддалі яго тыя гора-бацькі-выхавальнікі ў які праваслаўнута-ваенізааваны клуб, якіх зараз прарасійскія ўлады ды іхнія прыспешнікі з вёдрамі на галовах ды з адбітымі ў розных там дэсантурах мазгамі панастваралі па ўсёй Беларусі?
  • Х
    27.01.2026
    Шрэк, Не спяшыце з вынікамі, хлопец мог так зрабіць і проста так, альбо з-за нязначнай крыўды ( прыёмны бацька адабраў тэлефон, ці прымусіў засцілаць ложак). Бачыў я такіх падлеткаў у сваім жыцці, нават з нармальных сем'яў.

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму14

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома2

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая16

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму14

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць