Грамадства1616

Анатоль Котаў адплыў з Трабзона ў Сочы на яхце

Зніклы тыдзень таму беларускі апазіцыйны актывіст Анатоль Котаў паплыў з Трабзона на прыватнай яхце ў Сочы, паведаміла крыніца стамбульскага бюро Deutsche Welle ў трабзонскай паліцыі. 

Анатоль Котаў

Суразмоўца DW пацвердзіў, што Котаў пакінуў Трабзон 21 жніўня, гэта значыць у дзень свайго прылёту ў Турцыю, і адправіўся ў Сочы на прыватнай яхце.

Ні ў Котава, ні ў людзей, якія суправаджалі яго, не было ніякіх юрыдычных праблем, напрыклад, пытанняў з дакументамі, «нішто не выглядала падазроным», удакладніла крыніца DW, таму ў турэцкай паліцыі няма прычын для расследавання.

Колькі было людзей, якія суправаджалі Котава, і хто яны, ён удакладніць не змог. Паводле непацверджаных звестак, яхта ўжо чакала Котава, калі ён прыбыў са Стамбула ў Трабзон.

Як раней даведалася DW, з порта Трабзон няма рэгулярных паромных зносін. Адтуль выходзяць грузавыя і рыбалоўныя судны, круізныя караблі і прыватныя лодкі.

45-гадовы Анатоль Котаў, былы беларускі чыноўнік, прыляцеў 21 жніўня раніцай у Стамбул, у 12:26 паводле польскага часу напісаў жонцы і перастаў выходзіць на сувязь у 21:28. З тых часоў пра яго нічога не вядома. Сваякі падавалі заяву аб знікненні ў паліцыю Турцыі.

Каментары16

  • Але
    29.08.2025
    Самы просты варыянт - самы верагодны. QED.
  • Парус адзінокій
    29.08.2025
    Романцік! Шэршэ ля фам, казаў той.
  • Вернулся к хозяевам
    29.08.2025
    И скатертью дорога в Пуйлостан к людоедам.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць