Грамадства

Дзе ў Мінску збіраюцца зрабіць яшчэ адну алмазную развязку

Следам за незвычайнай алмазнай развязкай на перасячэнні МКАД — Ігуменскага тракта і вуліцы Бабушкіна ў сталіцы збіраюцца зрабіць яшчэ адну.

Асаблівасць алмазнай развязкі ў тым, што на ёй адбываецца змена баковасці руху — ствараецца ўражанне выезду на сустрэчную паласу. На першы погляд здаецца, што пачаткоўцу за рулём тут будзе не проста разабрацца, але калі строга прытрымлівацца разметкі і знакаў — не заблукаеш.

У сталіцы могуць з’явіцца яшчэ падобныя алмазныя развязкі. Адной з першых у гэтым спісе стаіць балючая частка дарогі ў Уруччы — участак праспекта Незалежнасці са з'ездам на вуліцу Русіянава, пішуць «Мінск-Навіны».

— Гэта дазваляе павысіць прапускную здольнасць левых паваротаў без канфлікту з сустрэчным кірункам, развесці іх у асноўнай фазе. Таксама дазваляе прапусціць транзітны кірунак і з'езды направа, — растлумачыў развязку на МКАД і Ігуменскім тракце намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Лівановіч.

За некалькі метраў да яе пачатку стаяць папераджальныя інфармацыйныя шчыты, а яскравая чырвоная разметка на асфальтавым пакрыцці адразу паказвае, куды забаронена ўязджаць. У першыя дні сталічная ДАІ на новай развязцы пільна сачыла за рухам машын, але толькі ў пікавыя гадзіны — раніцай і вечарам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць