Грамадства1313

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Што дае гэта развязка? Падрабязная схема руху.

Фота тут і далей: ДАІ Мінска

У Мінску з'явілася разбежная алмазная развязка са змяненнем бакоў. Знаходзіцца яна на скрыжаванні МКАД, Ігуменскага тракту і вуліцы Бабушкіна.

У такой развязцы супрацьлеглыя кірункі руху на дарозе, якая не з'яўляецца аўтастрадай, перасякаюць адзін аднаго па абодва бакі ад развязкі, так што рух, які перасякае аўтастраду па эстакадзе або падземным пераходзе, ідзе з процілеглага боку.

Развязка (яе таксама называюць падвойнай перакрыжаванай алмазнай развязкай), як тлумачыць ДАІ, выключае канфлікт транспарту пры павароце налева, што паляпшае бяспеку на дарозе і павышае прапускную здольнасць усяго транспартнага вузла да 30%. А прапускная здольнасць уваходу павялічваецца на 50%, што дазваляе знізіць агульныя страты ў дарожным руху.

ДАІ просіць аўтамабілістаў быць асабліва пільнымі і асцярожнымі пры праездзе дадзенага перасячэння.

Каментары13

  • Ганка
    23.08.2025
    Наша ніва - странны прадмет. Вродзе бы есьць, а вроде бы нет. Вродзе бы стабільна вакарыстоўваюць русіфікаваны правапіс і моцна яго абараняюць ад нападаў, а вродзе бы адкуда ні вазьмісь паяўляюцца ‘фоты’…
  • Мх
    23.08.2025
    "Развязка (яе таксама называюць падвойнай перакрыжаванай алмазнай развязкай), як тлумачыць ДАІ, выключае канфлікт транспарту пры павароце налева, што паляпшае бяспеку на дарозе і павышае прапускную здольнасць усяго транспартнага вузла да 30%. А прапускная здольнасць уваходу павялічваецца на 50%, што дазваляе знізіць агульныя страты ў дарожным руху. ДАІ просіць аўтамабілістаў быць асабліва пільнымі і асцярожнымі пры праездзе дадзенага перасячэння." А цяпер трэба для гарантыі бяспекі яшчэ паставіць знакі "20". Каму ў галаву прыходзяць такія геніяльныя ідэі? У выніку усе будуць ламіца ў правы бок. сутычкі, заторы, ДТЗ.
  • .
    23.08.2025
    Каму цікава, ў вікіпедыі "Diverging diamond interchange".
    Вядома з 1970-х.

    Хто баіцца: перад перасячэннямі святлафоры, паехаць "па звычцы" правей - не зручна.
    Кошт значна менш звычайнай, яна і кампактней.

    Хоць ДАІ ў Беларусі трохі развіваецца, не стаіць на месце. Думаюць пра бяспеку руха.
    Таксама добра, што прадумалі пешаходныя сувязі. У старых развязак нічога такога няма, нават у межах горада.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША67

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук2

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША67

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць