Грамадства1616

Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе

З 1 верасня беларусам, якія не маюць латышскай візы ці ДНЖ Латвіі, неабходна перад паездкай у краіну запоўніць электронную анкету і дачакацца адказу. Пакрокава разабралі, як яе запаўняць.

Рыга, Латвія, Фота: Jon Hicks / Getty Images

Анкету трэба падаваць не пазней чым за 48 гадзін да ўезду ў Латвію. Яна абавязковая і для тых, хто едзе ў саму Латвію, і для тых, хто будзе там транзітам. 

Сайт IEM, дзе неабходна запаўняць электронную дэкларацыю, падтрымлівае дзве мовы — латышскую і англійскую.

Крок першы: неабходна пазначыць краіну свайго грамадзянства, а таксама адказаць, ці маеце вы візу або дазвол на жыхарства, якія выдала менавіта Латвія. Тут жа трэба адказаць, ці маеце вы нейкія спецыфічныя абставіны, а канкрэтна ці з’яўляецеся супрацоўнікам дыпламатычнай ці консульскай службы або ваша кораткатэрміновая (у тым ліку транзітная) паездка звязаная з абслугоўваннем пасольства або міжнароднай арганізацыі.

Крок другі: трэба напісаць адрас сваёй электроннай пошты і потым атрымаць спасылку-пацвярджэнне. Сістэма аўтаматычна праверыць, ці трэба вам увогуле запаўняць гэтую дэкларацыю (але калі вы беларус без латвійскай візы ці ДНЖ — трэба).

Крок трэці: па спасылцы ў пошце вы пераходзіце на сайт і адказваеце на стандартныя пытанні: імя, прозвішча (як лацініцай, так і кірыліцай), грамадзянства, дата нараджэння, пашпартныя даныя, нумар тэлефону.

Наступны блок пытанняў тычыцца таго, якім чынам вы плануеце трапіць у Латвію: праз аэрапорт, чыгунку, порт, аўтобусам або на прыватным аўтамабілі.

Далей трэба пазначыць нумар рэйса ці маршрута (звычайна ёсць у квітку) і нумар месца. Тут можна паставіць птушачку «невядома».

Далей неабходна пазначыць горад і краіну, адкуль пачынаецца ваша вандроўка ў Латвію (то-бок, калі выязджаеце з Мінска, то яго і пішыце) і куды прыбываеце ў Латвію (калі на рыжскі аўтобусны вакзал, упісваеце Рыгу).

Потым абіраеце з прапанаваных варыянтаў мэту свайго прыезду — напрыклад, турызм. Пазначаеце адрас, па якім плануеце жыць. Калі гэта вандроўка на адзін дзень, то адрас можна не пазначаць.

У полі Travel itinerary, other information трэба коратка апісаць свой маршрут і дадаць падрабязнасці, якія не ўвайшлі ў папярэднія палі. Напрыклад, калі вы плануеце наведаць некалькі гарадоў Латвіі, пазначаеце іх усе.

Далей будуць пытацца аб тым, якім чынам вы плануеце пакінуць тэрыторыю Латвіі. Зноў трэба абраць паміж самалётам, цягніком, караблём, аўтобусам і прыватным аўто.

Калі не ведаеце нумар рэйса і месца, зноў ставіце птушачку unknown/not applicable. Неабходна пазначыць месца, адкуль пачнецца ваш ад’езд (напрыклад, Рыга), і месца, куды вы рухаецеся (напрыклад, вяртаецеся ў Мінск).

Наступны блок пытанняў — палітычны:

— Ці займалі вы ці хто-небудзь з вашых сваякоў выбарную пасаду?

— Ці вы калі-небудзь удзельнічалі ў выбарах як кандыдат?

— Ці працавалі вы калі-небудзь дзяржаўным служачым у органах дзяржаўнага кіравання або мясцовых органах улады?

— Вы калі-небудзь служылі ва ўзброеных сілах, разведцы або службах бяспекі, памежным кантролі, мытні, унутраных спраў, юстыцыі або замежных спраў (у тым ліку дыпламатычных)?

Трэба кожны адказаць «так» ці «не».

Крок чацвёрты: вы пабачыце на экране ўсе свае адказы. Праверце, ці ўсё пазначана дакладна, і пасля гэтага пастаўце птушачку, што ўся інфармацыя пададзена карэктна і праўдзіва.

Крок пяты: пасля таго, як пацвердзіце, што вы не робат, анкета паляціць па неабходным адрасе.

Крок шосты: чакайце адказ. Ён павінен прыйсці цягам 48 гадзін.

Важныя нюансы: запаўняць анкету больш зручна з камп’ютара, чым з тэлефона. У памежных чатах можна пабачыць, што людзі скардзяцца, што сістэма не дае працягваць запаўненне анкеты (асабліва на другім кроку). Калі вы не можаце перайсці да наступных пытанняў, проста гартайце старонку ўніз — хутчэй за ўсё, вы не пабачылі пытанняў, якія ідуць ніжэй.

Каментары16

  • Імя
    01.09.2025
    Замнога яны хацяць. Каб яшчэ трэ было па справах - можа быць, а проста пашвэндацца - лепш падацца ў іншае месца, чым падаваць такія звесткі, якія невядома хто і як выкарыстае.
  • Імя
    01.09.2025
    Затое ўсё па-русссскі!!11

    І ў Разань можна бяз візаў ездзіць.
  • fly9
    01.09.2025
    Пайшлі яны нах

Цяпер чытаюць

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму3

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Экспарт бензіну з Беларусі ў Расію ў кастрычніку вырас у 30 разоў — прадаюць яго даражэй за расійскі3

У Харкаве расіяне трапілі ў прыватны дзіцячы садок3

Прэм'ер Літвы: Калі выпадкі з шарамі паўторацца — мы закрыем памежныя пункты з Беларуссю18

У якіх беларускіх банкаматах можна зняць грошы з замежнай карты і колькі гэта каштуе

«Захоўвайце ціск на рэжым і падтрымлівайце наш народ». Тэкст выступу Ціханоўскай у Еўрапарламенце50

Пуцін правёў трэніроўку стратэгічных ядзерных сіл2

«Надзеі не было знайсці яе жывой». 78‑гадовая беларуска чатыры дні правяла ў лесе без ежы і вады2

«Яны думалі, што тут спакайней»: у вёсцы пад Кіевам у выніку расійскага ўдару загінула маці з дзецьмі, якія хаваліся там ад атак па сталіцы Украіны

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму3

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць