Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара
Меркаваная далёкасць палёту — 20 тысяч кіламетраў.

Фота: БелТА
Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара, перадае Global Times.
Эксперт па ракетных тэхналогіях і ядзерным раззбраенні прафесар Ян Чэнцзюнь паведаміў выданню, што меркаваная далёкасць палёту гэтай ракеты складае больш за 20 тыс. км (даўжыня экватара — 40 тыс. км).
GT удакладняе, што такім чынам ракета можа паражаць цэлі ў любым пункце зямнога шара.
Сярод асаблівасцяў ракеты эксперт назваў высокую хуткасць палёту (дзясяткі лікаў Маха), высокую дакладнасць навядзення, магчымасць несці як звычайныя, так і ядзерныя зарады.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
Сами выкормили, сами вскормили на свою голову.