Свет22

Некалькі кандыдатаў ад «Альтэрнатывы для Германіі» памерлі напярэдадні мясцовых выбараў

Шматлікія смерці сярод палітыкаў здаюцца многім падазронымі і выклікалі бурнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках.

Фота: Ying Tang/NurPhoto via Getty Images

Меней чым за два тыдні да мясцовых выбараў у заходняй федэральнай зямлі Германіі — Паўночным Рэйне‑Вестфаліі — памерлі шэсць кандыдатаў ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ). Міністэрства ўнутраных спраў зямлі адзначыла, што падчас перадвыбарчай кампаніі таксама памерлі некалькі кандыдатаў ад іншых партый, у прыватнасці, «зялёных» і сацыял‑дэмакратаў, паведамляе Бі-бі-сі.

У паліцыі падкрэслілі, што ў смерцях усіх гэтых людзей няма нічога падазронага, аднак у гэтых абставінах давялося нанова друкаваць бюлетэні, а некаторым выбаршчыкам, што галасавалі па пошце, трэба прагаласаваць зноў.

Выбары прызначаны на 14 верасня, у іх удзельнічаюць 20 000 кандыдатаў пры насельніцтве Паўночнага Рэйн‑Вестфаліі ў 18 мільёнаў чалавек.

Шматлікія смерці сярод палітыкаў здаюцца многім падазронымі і выклікалі бурнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках. На лютаўскіх федэральных выбарах АдГ стала другой партыяй па колькасці занятых месцаў у парламенце Германіі. Аналітыкі адзначылі, што яе ўплыў значна пашырыўся з усходніх рэгіёнаў краіны на заходнія.

У маі гэтага года Федэральная служба па абароне канстытуцыі Германіі абвясціла нацыянал‑папулісцкую партыю экстрымісцкай арганізацыяй, якая пагражае дэмакратыі ў краіне. Пазней гэтае рашэнне было прыпыненае на час разгляду судовага апеляцыі, пададзенага кіраўніцтвам партыі.

У трох усходніх землях Германіі аддзяленні АдГ па‑ранейшаму лічацца экстрэмісцкімі.

Спачатку з'явіліся паведамленні аб смерці чатырох асноўных кандыдатаў АдГ, потым стала вядома, што памерлі яшчэ два запасныя кандыдаты.

Сацыяльныя сеткі ўзрываліся абмеркаваннямі канспіралагічных тэорый. І, як піша рэдактар Еўрапейскага аддзела навінаў BBC Пол Кірбі, сукіраўніца АдГ Аліс Вайдэль не прыклала высілкаў, каб іх абвергнуць.

Наадварот, яна распаўсюдзіла заяву эканаміста Штэфана Хомбурга, які пісаў, што такая колькасць смерцяў кандыдатаў «статыстычна амаль немагчымая».

Тым не менш адзін з лідараў партыйнага аддзялення ў Паўночным Рэйн‑Вестфаліі — Кай Готшальт — прызнаў, што на гэты момант паліцыя не пацвярджае нічога падазронага.

У падкасце Politico Berlin Playbook ён заявіў, што партыя настойвае на расследаванні гэтых смерцяў, але без «катання ў тэорыі змовы». Ён дадаў, што цяпер вельмі важна далікатна паставіцца да сем'яў, якія страцілі блізкіх.

Паліцыя паведаміла нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA, што ўсе шэсць выпадкаў смерці кандыдатаў АдГ або адбыліся па натуральных прычынах, або прычына смерці не выдаецца з прычыны канфідэнцыяльнасці па просьбе сям’і.

«Альтэрнатыва для Германіі» спадзяецца на поспех на мясцовых выбарах у Паўночным Рэйн‑Вестфаліі. Гэтыя выбары разглядаюцца як першая праверка настрояў выбаршчыкаў пасля прыходу да ўлады новага федэральнага ўрада.

Паўночны Рэйн‑Вестфалія лічыцца для нямецкіх палітыкаў вельмі важным рэгіёнам, за лаяльнасць якога вядзецца пастаянная барацьба. Там знаходзіцца прамысловы цэнтр Германіі — Ру́рская вобласць, якая ў апошні час сутыкнулася з рэзкім скарачэннем працоўных месц.

На апошніх выбарах у гэтай зямлі ў маі 2022 года «Альтэрнатыва для Германіі» набрала ўсго 5,4 % галасоў. Але ўжо ў лютым мінулага года на федэральных выбарах за АдГ прагаласавалі 16,8 % жыхароў зямлі, і апытанні паказваюць, што партыя можа зноў набраць столькі галасоў 14 верасня.

Пасля прыходу да ўлады ў ЗША рэспубліканскай адміністрацыі Дональда Трампа АдГ знайшла падтрымку ў многіх прадстаўнікоў амерыканскага правага крыла.

Шэраг вядомых рэспубліканцаў абвінавацілі ўрад Германіі ў спробах падавіць «Альтэрнатыву для Германіі», выкарыстоўваючы бюракратычныя механізмы.

У прыватнасці, пра сваю падтрымку АдГ заявіў мільярдэр Ілан Маск, які падтрымаў антыіміграцыйную палітыку ультраправай партыі.

«Або Германія прагаласуе за АдГ, або Германіі настане канец», — заявіў ён у снежні мінулага года.

Каментары2

  • Шляхцич Завальня
    03.09.2025
    Партия AfD состоит в основном из маргиналов приехавших из стран бывшего советского союза - поздних переселенцев. Наркоманы, пьяницы и бывшие сотрудники внутренних органов. Их тут называют - шпэта ауслендерами
  • ??
    03.09.2025
    Задума на жаласць надавіць і на праведны гнев? А каля вуха пастраляць?

Цяпер чытаюць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны11

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату3

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць6

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі12

«Мне нават здаецца, што Франак зусім не спіць». Новая асабістая памочніца Ціханоўскай расказала пра сваю працу ў Офісе32

«Я вельмі расчараваны ў ім». Трамп незадаволены паводзінамі Пуціна9

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам26

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы15

З асабістай сустрэчай Пуціна і Зяленскага носяцца як з пісанай торбай. Але што яна насамрэч зменіць?5

Анулявалі рэгістрацыю «Першага музычнага канала»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны11

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць