Грамадства

Беларуска хацела адпачыць у Турцыі, але зрабіла памылку з самага пачатку 

У Мінску жанчына засталася без адпачынку і без грошай пасля таго, як яе развялі з падарожжам у Турцыю махляры.

Фота ілюстрацыйнае

30-гадовая мінчанка звярнулася ў міліцыю, расказаўшы, што ў сацсетках яна ўбачыла рэкламу турыстычных паслуг і звязалася з менеджарам, які прапанаваў паездку па выгаднай цане.

Далей яны перапісваліся ў месенджары: жанчына даслала фота пашпарта для браніравання і зрабіла аванс у 30% ад кошту тура. Пазней прадстаўнік турфірмы даслаў скрыншот, нібыта гатэль забраніраваны, і папрасіў аплаціць астатнюю суму.

Пасля пераводу грошай кантакт з «прадстаўніком кампаніі» быў страчаны. Агульны памер нанесенай ім шкоды склаў больш за 2500 рублёў.

Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.

Каб пазбегнуць такіх сітуацый іншым людзям, ім рэкамендуюць не рабіць купляў у сацсетках, калі там патрабуюць поўную аплату загадзя, не давяраць водгукам і лайкам, якія могуць аказацца фальшывымі, выбіраць надзейных прадаўцоў і правяраць іх рэпутацыю праз пошукавыя сістэмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць