Грамадства55

Латушка праз суд патрабуе ад Карпушонак публічных выбачэнняў

Павел Латушка падаў пазоў у Акруговы суд Варшавы аб абароне гонару і годнасці з хадайніцтвам аб забеспячэнні пазову, паведаміў палітык у сваім тэлеграм-канале.

У пазове адказчыцы Вользе Карпушонак прапануецца на працягу чатырнаццаці дзён з дня ўступлення ў сілу рашэння суда, вынесенага па дадзенай справе, апублікаваць замацаваны пост-абвяржэнне ў фэйсбуку, дзе былі размешчаныя ілжывыя звесткі пра яго, наступнага зместу:

«Я, Volha Karpushonak, у выніку прайгранага працэсу, прашу прабачэння ў Паўла Латушкі за парушэнне яго асабістых нематэрыяльных правоў у выглядзе годнасці і добрага імя праз публікацыю мной ілжывай інфармацыі пра яго і распаўсюд гэтай ілжывай інфармацыі сярод асоб, з якімі ён мае прафесійныя і палітычныя кантакты. Пры гэтым заяўляю, што Павел Латушка ніколі не здзяйсняў у адносінах да мяне супрацьпраўных або этычна сумнеўных дзеянняў, а мае дзеянні па распаўсюдзе ілжывай інфармацыі былі накіраваныя на яго дыскрэдытацыю ў вачах грамадскасці», — паведаміў Павел Латушка.

Ён прапануе Вользе Карпушонак, якая з'яўляецца адвакатам, правесці дадзенае разбіральніцтва ў рамках прапанаванай судовай працэдуры на тэрыторыі Польшчы і заяўляе, што будзе дамагацца абароны свайго гонару і годнасці ўсімі магчымымі прававымі спосабамі.

«Паўторна падкрэсліваю, што ўсе звесткі, распаўсюджаныя Вользай Карпушонак у адносінах да мяне, з'яўляюцца цалкам ілжывымі і паклёпніцкімі — ад першай публікацыі і да ўсіх наступных.

Вольга Карпушонак выкарыстоўвае дадзены падыход у інтарэсах спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі, каб дыскрэдытаваць асабіста мяне і дэмакратычныя інстытуты. Мы працягнем сваю барацьбу дзеля дасягнення галоўнай мэты — змяніць гэтую жудасную сітуацыю ў нашай краіне, калі спецслужбы аказваюць ціск на грамадзян Беларусі з мэтай дасягнення сваіх злачынных мэтаў.

Адначасова я настойваю на забеспячэнні дадзенага іску. У межах забеспячэння буду дамагацца абмежавання магчымасцяў Вольгі Карпушонак у публічным распаўсюдзе паклёпніцкіх звестак у адносінах да мяне» — зазначыў Павел Латушка.

***

30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях. 

Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.

Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.

Каментары5

  • Tam
    05.09.2025
    Tut, так згода, гэтыя жэўжыкі таксама павінны адказваць за свае словы
  • Найперш не галасі!
    05.09.2025
    Малайчына, не галосіць.
    Рэспект і павага.
  • .
    05.09.2025
    Ну трохі перабор, на мой густ, з "працягнем барацьбу" ў кожным паведамленні па тэме.
    Можна было б звяртаць некалькі менш увагі на кожны пусты накід ад Вольгі (або праз Вольгу).
    Замест спраў ідзе пераключэнне на гэтыя скандалы. Мабыць, і такі вынік пажаданы, як мінімум, тымі, хто запланаваў інфаатаку.
    Таму замест слоў "працягнем барацьбу" было б карысна паралельна даваць вынікі той барацьбы, як бы скандалы скандаламі, а "караван ідзе".

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць