Грамадства2424

У Каардынацыйнай радзе высветлілі, што Карпушонак з сакавіка стала падазрона цікавіцца, чым КР займаецца

Сакратарыят Каардынацыйнай рады правёў аўдыт актыўнасці дэлегаткі Вольгі Карпушонак на агульным файласховішчы для дэлегатаў Каардынацыйнай рады і высветліў, што ў апошнія месяцы яна раптам зацікавілася дакументамі гэтай структуры, хоць раней была да іх абыякавая. 

Вольга Карпушонак. Фота з яе сацсетак

У перыяд з сакавіка па жнівень 2025 года Вольга Карпушонак спампавала больш за 70 працоўных дакументаў Каардынацыйнай рады. Такая актыўнасць нетыповая, бо да таго часу Вольга не спампавала ніводнага дакументу, а пасля сакавіка брала ўсё, што ў файласховішчы з'яўлялася.

Падкрэсліваецца, што спампаваныя Карпушонак дакументы дасяжныя для ўсіх дэлегатаў КР і не змяшчаюць нейкіх сакрэтных даных.

Цяпер доступ Вольгі Карпушонак да рэсурсаў КР часова абмежаваны да ўдакладнення сітуацыі з ёй.

30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблем Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях. 

Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.

Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.

Каментары24

  • Трымаем абарону!
    04.09.2025
    А колькі ж такіх мярзотнікаў яшчэ вакол, якія спрабуюць высветліць, чым займаецца і нашая Прэзідэнтка Ціханоўская, і яе Ўрад Латушкі-Вячоркі, і Капіляры салідарнасці нашыя нязломныя!
  • Падазреваемый
    04.09.2025
    Мне тоже интересно чем занимается КР. Судя по всему абсолютно ничем.
  • Карпушонок наш президент
    04.09.2025
    а действительно, чем они там занимаются?

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць