Грамадства2929

Вольга Карпушонак знаходзіцца ў Рыа-дэ-Жанэйра?

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак, якая нядаўна абвінаваціла ў харасменце Паўла Латушку і пасля таго некалькі дзён не выходзіла на сувязь, апублікавала відэа з пляжа. Мы паспрабавалі ідэнтыфікаваць месца.

Увечары 2 верасня Таццяна Мартынава, кіраўніца фракцыі «Хопіць баяцца!» у Каардынацыйнай радзе, у якую ўваходзіць і Вольга Карпушонак, перадала, што тая ўжо пакінула Іспанію, але знаходзіцца не ў Беларусі. Пазней сама Карпушонак у фэйсбуку напісала, што пакінула ЕС.

Тым жа вечарам Карпушонак апублікавала ў 00:10 па мінскім часе яшчэ відэа-кружачак у тэлеграм-чаце «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі». На відэа яна знаходзіцца на марскім пляжы ў светлы час сутак, што магло адпавядаць у той момант толькі амерыканскаму кантыненту.

Адзінай зачэпкай датычна месцазнаходжання Карпушонак былі скалы на гарызонце, форма якіх нагадвала ландшафт атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі ў раёне Рыа-дэ-Жанэйра.

Паколькі відэа здымалася на сэлфі-камеру, выявы ў ім атрымліваюцца люстранымі. Выправіўшы выяву і параўнаўшы з мясцовым рэльефам, мы прыйшлі да высновы, што найбольш верагодна кружочак запісаны са знакамітага пляжа Капакабана. На гарызонце справа налева бачныя астравы Ilha do Pai, Ilha da Mãe, а самая высокая вяршыня адпавядае скале Pedra do Elefante.

Параўнанне краявідаў у відэа і на фота з пляжа Капакабана
Краявід з пляжа Капакабана
Краявід з пляжа на Гугл Мапс

Каментары29

  • Hryb
    03.09.2025
    Dyk voś jaki ty, Astap Bender
  • Ёсік
    03.09.2025
    Хопіць ужо, ці няма іншых спраў? Гляджу, што апошнім часам дзікпікі, сэкс, ня сэкс, зьнікненьне і ўсё, што адбываецца і цікавіць беларусаў, адныя за мяжой нешта не прыгожае робяць, а нам тутака толькі абсмоктваць застаецца.
  • А
    03.09.2025
    Кто-то глазастый у вас, то родинки на руку рассмотрит, то скалу в три пикселя

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б6

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б6

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць