Эканоміка1111

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ

Нарада ў Лукашэнкі па развіцці сферы лічбавых знакаў адзначылася новым з'яўленнем у публічным полі былога кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Усевалада Янчэўскага. Ён не толькі прысутнічаў на нарадзе, але пасля яе нават даў каментарый БелТА як «кіраўнік кіраўнічай кампаніі Парку высокіх тэхналогій».

Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

У сваім каментарыі Усевалад Янчэўскі з настальгіяй згадаў пра прыняты ў далёкім 2017 годзе дэкрэт №8, які на той час быў «у многім рэвалюцыйны», і перакінуў масток у сённяшні дзень.

«Зразумела, што за гэты час вельмі многае ў свеце памянялася. І яно змянялася, мяняецца і будзе мяняцца. Прычым тэмп паскарэнняў, хуткасць пастаянна ўзрастаюць. Прыйшоў час для перазагрузкі, і сёння кіраўнік дзяржавы вельмі выразна, ясна, зразумела і вельмі справядліва вызначыў некалькі прыярытэтаў», — сказаў ён.

Паводле слоў Янчэўскага, сёння галоўны прыярытэт — абарона інтарэсаў кожнага грамадзяніна. Ніводзін махляр або сумнеўная структура, маўляў, не павінны мець магчымасць абабраць або ашукаць беларуса. 

Але адначасова з гэтым нібыта ствараецца свабодны шлях для прагрэсу, тэхналогій і інавацый, а ўсё, што спрыяе развіццю краіны, падтрымлівацца дзяржавай і асабіста Лукашэнкам. Пры ўкараненні інавацый трэба абапірацца на сусветны досвед, але таксама спрабаваць яго апярэдзіць, каб Беларусь і яе заканадаўства заставаліся прыкладам для іншых краін.

Пры гэтым Усевалад Янчэўскі анансаваў перазагрузку ў працы ПВТ і заявіў, што бачыць для гэтага перадумовы, зноў не забыўшыся зрабіць камплімент Лукашэнку:

«Упэўнены, мы гэта ўбачым. Будзе і перазагрузка Парку высокіх тэхналогій. Некалькі этапаў было ў яго развіцці. Думаю, што вельмі хутка будзе наступны. Пад натхненнем кіраўніка дзяржавы Парк высокіх тэхналогій атрымае вельмі магутнае і цікавае развіццё».

Цяпер 49-гадовы Усевалад Янчэўскі ў 1990-я гады стаяў ля вытокаў цяперашняга БРСМ, у 1997-2001 гадах будучы першым сакратаром ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (так гэта арганізацыя называлася тады). Пасля ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, галоўным рэдактарам часопіса «Планета», галоўным ідэолагам адміністрацыі Лукашэнкі.

З 15 сакавіка 2017 года па 2023 год Усевалад Янчэўскі быў дырэктарам адміністрацыі Беларускага парка высокіх тэхналогій, на ягоныя гады кіравання прыпаў як яго росквіт, так і заняпад пасля палітычнага крызісу 2020 года і пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022-га.

Пасля сыходу з пасады кіраўніка ПВТ Янчэўскі адышоў у цень і ўзначаліў юрыдычную асобу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, якую адкрывалі як фінансавую пракладку для ПВТ. Праз яе збіраліся пераводзіць грошы тых беларускіх ІТ-кампаній і замежных замоўцаў, якія не могуць працаваць наўпрост з Беларуссю пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. 

Каментары11

  • 1
    06.09.2025
    Гэты янчэу́скі гультай нумар 1 быу́ у ПВТ, дарэчы казалі што Ён таксама гультаём быу́ і у́ лукашыскай адміністрацыі
  • 1
    06.09.2025
    Ну-ну , часопіс "Планета" выпісвалі шмат хто з арганізацый ды устаноу́ ( такі быу́ загад), але ж прачытаць не хватала цярпення , толькі малюнкі разглядалі , а потым у макулатуру выкідвалі... А там была мелованная папера дарэчы, дарагі друк
  • Он
    06.09.2025
    Бездарность, болтун

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць