Грамадства88

На сваё пяцігоддзе «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт БМЗ

5 верасня 2025 года, да пяцігоддзя пачатку сваёй дзейнасці, хакерская група «Кіберпартызаны» ўзламала афіцыйны сайт Беларускага металургічнага завода (БМЗ). На галоўнай старонцы сайта з’явіліся фатаграфіі з пратэстаў 2020 года ў розных гарадах Беларусі, бел-чырвона-белыя сцягі і эмблема аб’яднання.

Беларускі металургічны завод знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза за сувязі з рэжымам Лукашэнкі і за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Таксама завод трапіў пад санкцыі за вытворчасць артылерыйскіх снарадаў калібраў 122 і 152 мм, якія выкарыстоўваюцца ў расійскіх рэактыўных сістэмах залпавага агню «Град» пры абстрэлах Украіны. Паводле даных арганізацыі «Белпол», БМЗ пастаўляе метал у Расію, з якога вырабляюць ракеты для вайны супраць Украіны.

Прадстаўнікі «Кіберпартызанаў» назвалі ўзлом «падарункам» заводу да свайго юбілею. Цяпер сайт прадпрыемства застаецца недаступным, а ўліковы запіс быў адключаны адміністратарам сервера.

Каментары8

  • .
    05.09.2025
    Перадайце ім, хто можа бяспечна:
    З вясны не аднаўляюцца тэлеграм-каналы па карніках.
    Некалькі месяцаў не працуе база выбараў 2025 (на belpol) і база тэлеграм-акаунтаў з МУС 2021 (на bypol). Імаверна, тэхнічна яны на баку КП.
  • это элементарно
    06.09.2025
    Алесь, гранты. На очереди сайт колхоза Светлый путь
  • Дзіцячы садок-яслі
    06.09.2025
    А што, з усімі карнікамі ўжо разабраўся і рукі чэшуцца новымі заняцца?
    Ці сядзіш на дупе і наярываеш на іхныя фота?
    Карнікі ж самі сябе не пакараюць.

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць