Грамадства

Пяць гадоў таму затрымалі Максіма Знака

Максім Знак быў затрыманы раніцай 9 верасня 2020 года ў штабе Віктара Бабарыкі, дзе быў юрыстам.

Максім Знак у чэрвені 2020 года.

Максіма Знака судзілі разам з паплечніцай Бабарыкі Марыяй Калеснікавай. Суд над імі пачаўся 4 жніўня 2021 года, працягваўся месца і быў закрытым.

Ім ставілі ў віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

— ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі); 

— ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі); 

— ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі).

Адвакатам забаранілі паведамляць абставіны і ход працэсу.

6 верасня 2021 года быў вынесены прысуд: Максім Знак — 10 гадоў, Марыя Калеснікава — 11.

Максім знаходзіцца ў віцебскай калоніі №3. З лютага 2023 года Максім Знак застаецца ў рэжыме інкамунікада — пра яго амаль нічога не вядома, як і невядома, ці даходзяць да яго нейкія звесткі з волі.

«Пішам яму фактычна кожны тыдзень, але на нашы лісты няма адказаў ужо трэці год», — паведамляў раней Радыё Свабода адзін са сваякоў палітвязня Максіма Знака.

У зняволенні Максім Знак напісаў апавяданні і вершы, якія здолеў перадаць на волю. У выніку ў 2022 годзе выйшла ягоная кніга «Зэкамерон», а пазней паводле яе ў Варшаве паставілі аднайменны спектакль, у якім іграюць акцёры Купалаўскага тэатра ў выгнанні. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць