Грамадства11

У Польшчы затрымалі беларуса, які хацеў пераслаць амаль паўкілаграма наркотыкаў

У Варшаве супрацоўнікі крымінальнага аддзела раёна Макотаў затрымалі 21-гадовага мужчыну, які спрабаваў пераслаць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы іншай асобе праз пасылкавую службу.

Фота: mokotow.policja.gov.pl

Затрыманне адбылося, калі мужчына спрабаваў адправіць пасылку з наркотыкамі праз паштамат. Таксама ў яго была з сабой марыхуана.

Пры правядзенні іншых службовых мерапрыемстваў паліцэйскія звярнулі ўвагу на падазронага мужчыну каля паштамата. Калі ён заўважыў, што за ім назіраюць, то паставіў пасылку ў адну з ячэек і паспрабаваў уцячы, але беспаспяхова. Калі паліцэйскія затрымалі яго, мужчына адмовіўся адказваць на пытанні, называць імя або месца жыхарства. У яго заплечніку знайшлі высушаную раслінную масу зялёна-бурага колеру.

Далейшыя дзеянні паказалі, што затрыманы — 21-гадовы грамадзянин Беларусі. Пасылку, якую ён спрабаваў адпраўляць, паліцэйскія адкрылі і канфіскавалі. У ёй знаходзілася амаль 400 грам наркатычных і псіхатропных рэчываў, уключаючы каноплі, 4-MCM, α-PVP, MDMA і LSD.

Мужчыну абвінавацілі ў валоданні наркотыкамі і ў спробе перадачы іх у значнай колькасці іншай асобе. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер жа беларус змешчаны пад часовы арышт.

Каментары1

  • Барадзед
    10.09.2025
    Бизнес не пошел.

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць