Грамадства22

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?

Робяцца вядомымі ўсё больш прозвішчаў палітвязняў, вызваленых Лукашэнкам 11 верасня. Сярод іх — нямала вядомых асоб.

Дзмітрый Казлоў

У спісах вызваленых блогер Дзмітрый Казлоў «Шэры кот». Ён адбываў пакаранне ў калоніі для рэцыдывістаў у Мазыры.

Павел Вінаградаў

Таксама на свабодзе Павел Вінаградаў. Ён тройчы палітвязень

Галіна Дзербыш

Гродзенская пенсіянерка Галіна Дзербыш таксама вызваленая. Яна з групы Міколы Аўтуховіча.

Сяргей Спарыш

У спісе памілаваных Сяргей Спарыш, паплечнік Міколы Статкевіча.

Аляксандр Манцэвіч

Вызвалены рэдактар маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч. Унук беларуса-палітвязня часоў міжваеннай Польшчы, гэты выбітны 67-гадовы журналіст адмовіўся прызнаць віну на працэсе над сабой, таму прысуд яму быў асабліва жорсткі.

Ілля Дубскі

На свабодзе Ілля Дубскі з Асіповічаў.

Мікалай Хіла

На свабодзе евангельскі прапаведнік Мікалай Хіла.

Гэты прапаведнік з царквы хрысціян-баптыстаў «Дабравесце» быў затрыманы ў 2024 годзе і асуджаны па артыкулах 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) суддзёй Аленай Ананіч. 

КДБ унёс гэтага верніка ў «спіс тэрарыстаў».

Дзмітрый Кучук

На свабодзе палітык Дзмітрый Кучук, лідар Партыі зялёных.

Яго затрымалі, калі ён прынёс кветкі да амбасады Расіі ў Мінску, каб ушанаваць памяць закатаванага ў расійскай калоніі Аляксея Навальнага. Кучука (на сёння яму 51 год), бізнэсоўца і кіраўніка незадоўга да таго забароненай экалагічнай партыі, абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса: «масавыя беспарадкі».

Юлія Фенер

На свабодзе Юлія Фенер, жонка брытанскага дыпламата.

Яна была асуджаная зусім нядаўна, мае брытанскі і беларускі пашпарты.

Андрэй Крылоў

Вызваліўся 63-гадовы інжынер Андрэй Крылоў з Ваўкавыска.

Павел Нікіценка

Павел Нікіценка прыехаў на мяжу з бабруйскай калоніі

Работнік разлікова-даведкавага цэнтра з Віцебска атрымаў чатыры з паловай гады зняволення.

Віталь Бандарук

Сярод вызваленых Віталь Бандарук з Камянецкага раёна.

Якаў Шафарэнка

Якаў Шафарэнка з Брэста быў асуджаны за «масавыя беспарадкі». Цяпер ён на свабодзе.

Яўген Сямёнаў

Мінчук Яўген Сямёнаў сядзеў па шэрагу палітычных артыкулаў, а таксама за ўхіленне ад хатняй хіміі па наркатычным 328 артыкуле.

Глеб Гладкоўскі

Глеб Гладкоўскі быў затрыманы ў Брэсце за каментары пра загінулага кадэбіста. Ён вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі.

Святаслаў Шубіч

Cвятаслаў Шубіч быў у шклоўскай калоніі. Ён асуджаны па палітычных артыкулах, а таксама па наркатычным.

Андрэй Сцепанькоў

Андрэй Сцепанькоў з Рагачоўскага раёна быў асуджаны па 10 палітычных артыкулах.

Андрэй Хвескавец

Андрэй Хвескавец з Пінска быў удзельнікам паслявыбарчых падзей у сваім горадзе.

9 жніўня 2020 года жыхары горада выйшлі на пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў. Яны спрабавалі заняць будынак гарвыканкама. Для падаўлення пратэстаў улады былі вымушаныя перакінуць у горад спецназ з Мінска.

Рэпрэсіі на Палессі закранулі тысячы людзей, сотні атрымалі доўгія турэмныя тэрміны: пераважна гэта простыя рабочыя.

Ігар Цяпцееў

Ігар Цяпцееў разам з сябрамі вывесіў украінскі і беларускі нацыяльнальны сцягі пасля падрыву ўкраінскай разведкай Крымскага моста.

За гэта яму прысудзілі тры з паловай гады зняволення.

Аляксей Сіленка

Вызвалены архітэктар і барабаншчык Аляксей Сіленка.

Максім Вінярскі

У спісах на вызваленне і вядомы актывіст Максім Вінярскі. Але незразумела, ці ён перайшоў мяжу, ці застаецца на нейтральнай паласе.

Каментары2

  • Вадзя
    11.09.2025
    Здароў'я ўсім і новага больш лепшага жыцця на чужбіне.
  • Ваш кэп
    11.09.2025
    Жыве Беларусь! Героям слава! Рад за всех!

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»7

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»7

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць