Навука і тэхналогіі11

Албанія першай у свеце прызначыла міністрам штучны інтэлект, каб сачыў за карупцыяй

Албанія стала першай краінай, дзе ва ўрад увайшоў віртуальны міністр, створаны на аснове штучнага інтэлекту. Задача бота — зрабіць так, каб дзяржзакупкі былі на 100% свабодныя ад карупцыі.

Новы «член кабінета» па імені Дзіела (у перакладзе з албанскай — «сонца») зоймецца кіраваннем дзяржаўнымі тэндарамі і будзе адказваць за размеркаванне кантрактаў, піша Devby.

Прэм’ер-міністр Эдзі Рама, які фарміруе свой чацвёрты кабінет, заявіў, што Дзіела стане «першым членам урада, які не прысутнічае фізічна, а створаны віртуальна пры дапамозе ШІ».

Задача бота — зрабіць так, каб дзяржзакупкі былі на 100% свабодныя ад карупцыі.

Тэндары ў Албаніі даўно лічыліся крыніцай карупцыі і спосабам адмывання грошай, што перашкаджае краіне наблізіцца да ўступлення ў ЕС. Цяпер працэс размеркавання кантрактаў паступова перадаецца ШІ, каб выключыць уплыў чыноўнікаў, хабар і пагрозы.

Дзіела з’явілася ў пачатку 2025 года як віртуальны асістэнт на партале e-Albania. У асістэнта ёсць аватар у традыцыйным албанскім касцюме, яна адказвае на галасавыя запыты і выдае дакументы з электроннымі подпісамі, скарачаючы бюракратычныя затрымкі.

Аднак карыстальнікі лічаць, што карупцыя ў Албаніі нікуды не дзенецца: многія жартуюць, што крадзеж працягнецца, проста ўсе будуць абвінавачваць ужо Дзіелу.

Албанія, па ацэнках экспертаў, застаецца вузлом для міжнародных злачынных груповак, якія займаюцца наркагандлем і зброяй. Барацьба з карупцыяй — адна з ключавых умоў на шляху да членства ў ЕС, якое Рама спадзяецца дасягнуць да 2030 года.

Каментары1

  • чалавек
    14.09.2025
    Людзі называюць карупцыю заганнай зьявай, хваробай. Але, шчыра і цвяроза кажучы, яна і ёсць той мэтай, дзеля якой дужыя, дзёрзкія і смелыя ірвуцца ва ўладу. Ці разумее нейрамадэлька гэтую асаблівасць чалавечай псіхалогіі?

    Калі быць паслядоўным, то трэба ісці далей - цалкам пазбавіць наш хцівы і пажадлівы біялагічны від якой-колечы ўлады. Нейрамадэлька ўжо разумее гэта?

    Дзе б знайсці, ці натрэнаваць такую мадэль, каторая не дазволіць бязглуздым прыматам пазбаўляць саміх сябе ўлады?

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых2

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС53

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць