Вайна1111

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў сумнеў наконт магчымасці прамых перамоваў паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным з-за іх глыбокай асабістай варожасці.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Трамп падчас размовы з журналістамі чарговы раз пахваліўся, што яму ўдалося спыніць сем войнаў, але адначасова прызнаў, што завяршыць вайну Расіі супраць Украіны аказалася значна складаней, чым ён чакаў, піша «Украінская праўда».

«Я думаў, што гэта будзе для мяне лёгка. Але гэта аказалася цяжка», — сказаў амерыканскі лідар.

Ключавой перашкодай на шляху да міру ён назваў глыбокую асабістую непрыязнасць паміж лідарамі дзвюх краін.

«Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — неспасцігальная», — заявіў Трамп.

Гэтая ацэнка прымусіла яго засумнявацца ў эфектыўнасці прамых перамоваў паміж Кіевам і Масквой.

Адказваючы на пытанне, ці верыць ён у магчымасць такіх перамоваў, Трамп сказаў: «Не ведаю. Думаю, мне давядзецца гаварыць самому».

Што да таго, калі такая размова можа адбыцца, прэзідэнт адказаў ухіліста, адзначыўшы, што гэта можа адбыцца «адносна хутка».

На ўдакладняючае пытанне, ці можа наступным крокам стаць трохбаковы саміт, Трамп адзначыў, што фармат не мае значэння.

«Будуць перамовы — ці вы назавяце гэта самітам, ці проста сустрэчай, не мае значэння. Але, імаверна, мне давядзецца прыняць удзел. Яны ненавідзяць адзін аднаго так моцна, што амаль не могуць размаўляць», — падсумаваў ён.

Расія ўварвалася ва Украіну ў 2022 годзе. Мэтай была ліквідацыя ўкраінскай дзяржаўнасці і расчляненне краіны. Аднак расійская армія натыкнулася на рашучы супраціў украінскай арміі і народа. У выніку ваенных дзеянняў каля 400 тысяч чалавек з абодвух бакоў загінулі, да 2 мільёнаў былі параненыя. Каля 10 мільёнаў украінцаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

Каментары11

  • Барадзед
    15.09.2025
    Капитулянт Трамп готов капитулировать. Снова.
  • Алекс
    15.09.2025
    Ах ты урод рыжий. Прикидывается валенком.
    Интересно, если б Мадуро стёр с земли пару американских городов, у Трампа не было бы к нему глубокой ненависти?
  • Агент Краснов
    15.09.2025
    косит под дурака. Ему, видите ли, непонятно. Наверное, недавно упал с дуба. Россия 3 года бомбит Украину, убивает людей тысячами, а он непонимает причину ненависти.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць