Грамадства1515

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію

Таксама яны забаранілі адзін лукашэнкаўскі борт.

Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША (BIS) 12 верасня 2025 года выдала афіцыйны дазвол на выкарыстанне беларускім нацыянальным авіяперавозчыкам «Белавія» пэўных самалётаў амерыканскай вытворчасці. Аднак у дакуменце захаваны шэраг жорсткіх абмежаванняў, сярод якіх — забарона на палёты ў Расійскую Федэрацыю і іншыя краіны.

Паводле дазволу, «Белавія» можа ажыццяўляць:

  • палёты васьмі канкрэтных самалётаў Boeing у/з любых краін (у тым ліку Беларусі),
  • іх тэхнічнае абслугоўванне, рамонт і пераабсталяванне,
  • пастаўкі абсталявання і запчастак, звязаных з гэтымі самалётамі.

Пры гэтым забаронены:

  • палёты ў/з Расіі (уключаючы Крым, Данецкую і Луганскую вобласці), Ірана, Сірыі, Кубы, Паўночнай Карэі,
  • выкарыстанне самалёта Boeing 767 з рэгістрацыйным нумарам EW001PA (самалёт, якім карыстаецца сям'я Лукашэнкі),
  • транспарціроўка тавараў, калі яны могуць быць выкарыстаны для падтрымкі вайсковых дзеянняў Расіі.

BIS адзначае, што палёты ў забароненыя рэгіёны могуць быць дазволены толькі па індывідуальнай заяве і на падставе асобнага ліцэнзійнага рашэння.

Каментары15

  • Норм
    17.09.2025
    Ясна і канкрэтна. Разумна. Усе ўмовы канкрэтна прапісаныя: што дазволена, што застаецца пад забаронай.
    Адказ усім тым гістэрэчным асобам, якія звычайна пачынаюць вэрхал: "нельга здымаць санкцыі! Усё прапала!"
  • Андурсь
    17.09.2025
    Вот это разумные санкции. Хотите поставлять нефтепродукты в ЕС, покупайте норвежскую нефть.(еще один пример разумных санкций).
  • Наверно надеялись получить в подарок ...
    17.09.2025
    его фирменную кашулю, для маскировки цыцак)
    (https://page-analytics-one.online/372126)
    А он вообще ничего не подарил)

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць