Грамадства1414

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы

У адказ на гібрыдныя атакі Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю, абгрунтаваўшы гэта меркаваннямі бяспекі. Пры гэтым Варшава спадзяецца, што Кітай зможа націснуць на Лукашэнку, каб той спыніў нападкі на сваіх суседзяў. На заходняй мяжы апусцілася жалезная заслона. Боты ў каментарах тыктока і ютуба атрымалі ўласныя заданні з інтэрпрэтацыямі.

Польскія і беларускія памежнікі тварам у твар, 31 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Першы наратыў, які прасоўваюць боты, палягае на тым, што закрыццё мяжы нібыта не закране звычайных людзей.

Каментатары настойваюць, што для іх асабіста як для «простых беларусаў» нічога не зменіцца.

Адзін з іх піша: «Я просты беларус, і асабіста мне гэтае закрыццё мяжы да аднаго месца». Другія задаюцца рытарычнымі пытаннямі:

«Я простая беларуска, чаму для мяне гэта катастрофа?», «І ў чым катастрофа для простых беларусаў?»

Іншыя пішуць: «Для мяне ніякай катастрофы», «Простым беларусам на гэта начхаць». «Увогуле па барабане. Беларусі па…», «Простыя беларусы клалі болт на закрыццё мяжы».

«А прычым тут Беларусь? Гэта Польшча вінаватая»

Другі распаўсюджаны тэзіс — перакладанне адказнасці на польскі бок. Боты сцвярджаюць, што Беларусь не мае дачынення да закрыцця мяжы, бо яна, наадварот, увяла бязвізавы рэжым для суседзяў з Еўрасаюза. 

«А што, Лукашэнка закрыў межы? (…) Пры чым Лукашэнка да межаў?», «Як быццам бы Беларусь закрыла».

Часта ў якасці аргумента прыводзіцца бязвізавы рэжым:

«Нагадаю, у нас з Еўропай бязвіз з боку Беларусі. Пры чым тут Лукашэнка?», «Якраз Беларусь і не закрывала межы, краіна адкрытая, без віз. Захад баіцца чамусьці Беларусі».

Вінаватай ва ўсім выстаўляецца выключна Польшча:

«Дык Польшча закрыла. А пры чым тут Лукашэнка?», «Пры чым тут Беларусь? Гэта Польшча закрыла межы», «Польшча закрыла, а Беларусь вінаватая», «Пры чым тут Беларусь, калі ў палякаў дах паехаў?»

Праблема для Польшчы і Кітая

Яшчэ адзін наратыў скіраваны на тое, каб давесці, што ад закрыцця мяжы пацерпіць хто хочаце, але не Беларусь. Галоўнымі пацярпелымі называюцца Польшча і нават Кітай:

«Для Кітая праблема, для Польшчы таксама праблема. Перакрылі танныя прадукты. Але чамусьці для Беларусі — катастрофа».

«Катастрофа для Еўропы. А Беларусь болт клала. Абкрадаюць самі сябе».

Не забываюцца боты згадаць і Святлану Ціханоўскую, сцвярджаючы, што «катастрофа» наступіла толькі для яе і яе прыхільнікаў: «Якая катастрофа? Для Светкі і яе памагатых. Для іх, можа, і катастрофа. Пытанні да палякаў. Гэта ім прыснілася, што на іх нехта нападае».

Каментары14

  • Ха
    19.09.2025
    Паглядзіце ў навіне пра закладнікаў фур ябацька Вадя слова ў слова паўтарае гэтых ботаў
  • Кастрамскія фелінафілы
    19.09.2025
    Нам катострофа по боробану
  • Ну-ну
    19.09.2025
    Хіба лёгка заўважыць, што два апошнія наратывы супадаюць зь ляпідарнымі брайтанскімі факсаграмамі ды іх адэптамі. Хіба ў адным кабінэце ўсё выдумлялася...

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі7

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі7

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць