Свет11

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»

На пачатку 2025 года гэты «ценявы флот» налічваў каля 940 суднаў.

Фота: Украінская праўда

Расія змагла абысці заходнія санкцыі, стварыўшы «ценявы флот» нафтавых танкераў. Паводле ацэнак, каля 17% ад усіх дзеючых суднаў такога класа выкарыстоўваецца для перавозкі расійскай нафты, піша «Украінская праўда» са спасылкай на The New York Times.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Захад увёў шэраг санкцый, скіраваных на абмежаванне прыбыткаў Крамля ад экспарту нафты. Аднак РФ хутка наладзіла новую схему заробку: яна сабрала флот старых суднаў з непразрыстай структурай уласнасці, якія тайна дастаўляюць нафту ў Кітай, Індыю і іншыя аддаленыя рынкі.

Паводле падлікаў S&P Global Market Intelligence, на пачатку 2025 года гэты «ценявы флот» налічваў каля 940 суднаў — на 45% больш, чым годам раней. Яго доля складае прыблізна 17% ад усяго сусветнага танкернага флоту.

Шмат якія з гэтых суднаў працуюць без належнага страхавання, часта змяняюць сцягі, падаюць ілжывыя даныя пра месцазнаходжанне і ажыццяўляюць перагрузку нафты ў моры. Гэта ўскладняе адсочванне паходжання нафты і кантроль за выкананнем санкцый.

Паводле дадзеных S&P, сярэдні ўзрост суднаў складае каля 20 гадоў, у параўнанні з 13 гадамі для нафтавага флоту ў цэлым.

«Адсутнасць страхавання ў спалучэнні з вельмі старымі суднамі павялічвае рызыку экалагічнай катастрофы», — сказала Наталля Гозак, дырэктар офіса Greenpeace Украіна.

Акрамя таго, некаторыя з гэтых суднаў падазраюцца ў падводным сабатажы — пашкоджанні трубаправодаў або кабеляў.

«Шмат хто хоча зрабіць найпрасцейшую частку — увесці санкцыі. Але насамрэч мы стварылі яшчэ большую праблему. Санкцыі не выводзяць іх з бізнесу. Яны выводзяць іх з легальнага бізнесу», — падкрэсліў эксперт па марской бяспецы і заснавальнік даследчай фірмы I.R. Consilium Ян Ралбі.

Каментары1

  • "Належыць расйскаму ценвому флоту", купите букварь
    22.09.2025
    Зумеры недоразвитые

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей70

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць