Свет3939

Трамп у ААН: Еўропа коціцца ў пекла, а глабальнае пацяпленне — найбуйнейшае махлярства

Выступаючы на пасяджэнні Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў некалькі рэзкіх заяў па розных пытаннях сусветнай палітыкі.

Дональд Трамп на трыбуне ААН. Фота: Michael M. Santiago/Getty Images

Сярод іншага Дональд Трамп заявіў, што еўрапейскія краіны «коцяцца ў пекла» з-за палітыкі адкрытых межаў і бескантрольнай іміграцыі. Паводле яго слоў, урады дапусцілі «правальны эксперымент», пускаючы ў Еўропу людзей іншых культур і рэлігій. На думку Трампа, гэта разбурае культурную ідэнтычнасць, эканоміку і правапарадак унутры еўрапейскіх дзяржаў.

Ён падкрэсліў, што ў ЗША падчас яго прэзідэнцтва нелегальную іміграцыю нібыта ўдалося спыніць. Пры гэтым ён заявіў, што спачувае бежанцам, але праблемы трэба вырашаць у іх краінах, а не «ствараць новыя праблемы» ў тых дзяржавах, якія іх прымаюць.

Другой прычынай «заняпаду Еўропы», на думку Трампа, з’яўляецца курс на «зялёную энергетыку» і барацьбу з глабальным пацяпленнем. Ён назваў ветравыя электрастанцыі і іншыя аднаўляльныя крыніцы «бязглуздзіцай і занадта дарагім прадпрыемствам». Больш за тое, Трамп ахарактарызаваў папярэджанні навукоўцаў і міжнародных арганізацый пра небяспечныя наступствы змянення клімату як «найбуйнейшае махлярства апошніх 40 гадоў».

Трамп зноў паўтарыў, што мог бы лёгка спыніць вайну ва Украіне дзякуючы сваім адносінам з Уладзімірам Пуціным, якія ён назваў добрымі. Ён заявіў, што ЗША гатовыя ўвесці «моцны пакет тарыфаў», які, паводле яго слоў, «хутка спыніць вайну». Але гэта, паводле Трампа, будзе эфектыўна толькі тады, калі Еўропа спыніць закупку нафты і газу ў Расіі. Ён дадаў, што быў здзіўлены тым, што краіны ЕС усё яшчэ працягваюць купляць расійскія энерганосьбіты.

Увогуле ж, па словах Трампа, дасягнуты ім у яго першы прэзідэнцкі тэрмін мір «рухнуў», саступіўшы месца «найвялікшым крызісам». Маўляў, «чатыры гады радыкалізму» пры ягоным папярэдніку Джо Байдэне аслабілі Злучаныя Штаты, але цяпер у краіны «няма канкурэнтаў у свеце». Прэзідэнт ЗША назваў цяперашні перыяд «залатым векам Амерыкі», з самай моцнай эканомікай, арміяй, межамі, «сяброўствам і духам».

Што да нядаўняга прызнання адразу некалькімі ўплывовымі дзяржавамі Палесціны, то прэзідэнт ЗША заявіў, што гэта стане неапраўданай узнагародай для ХАМАС за жудасныя злачынствы, уключаючы падзеі 7 кастрычніка.

«На жаль, ХАМАС неаднаразова адкідаў разумныя прапановы аб міры. Цяпер, нібыта заахвочваючы працяг канфлікту, некаторыя сябры ААН імкнуцца ў аднабаковым парадку прызнаць палесцінскую дзяржаву», — сказаў Дональд Трамп.

Трамп заклікаў неадкладна спыніць вайну ў сектары Газа і вызваліць усіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца тэрарыстамі ХАМАС.

Каментары39

  • Ян Норман
    23.09.2025
    Ды, ўласна кажучы, ўсё гэта добра вядома, натхняе толькі, што гэтыя словы праўды гучаць ужо з трыбуны ААН. Праграма заняпаду заходняй цывілізвцыі, распрацаваная глабалістамі на карысць уздыму Кітая, і спыненая МАГА ў ЗША, працягвае рэалізоўвацца ў Еўропе праз агентуру ўплыву еўраэліты. Што можа выратаваць Еўропу ад замяшчэньня карэннага насельніцтва і іншых антызаходніх хімераў? Толькі прыход да ўлады еўрапейскага Трампа. І паколькі Еўропа "адзінай" ня ёсць і ніколі не была, гэта павінен быць нейкі "калектыўны Трамп", моцны агульнанародны рух.
  • Грынпіс
    23.09.2025
    Трамп у многіх пытаннях сапраўды мае рацыю. Асабліва, што тычыцца міграцыйнай палітыкі, пытанняў ЛГБТК+-= і гд далей супольнасцяў, а таксама шызанутай палітыкі пераходу на зялёныя рэйкі.
    Ужо цяпер выразна бачна, як еўрапейская аўтамабільная прамысловасць загінаецца ад гэтых вар'яцкіх нормаў па выкідах.
    Еўропа замест сапраўды важных пытанняў займаецца ўселякай дурнотай прыдумляючы, як прымацаваць корак да бутэлькі і гд
  • ваван
    23.09.2025
    Ё, у любого идыёта иногда бывают просветления...
    ПС. Я в РБ уже 2 года как спокойно закрываю купальный сезон 21 сентября (а не августа как лет 10-15 назад)....

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока11

У Мінску заўважылі першага шпака ФОТАФАКТ

Пяткевіч: Давайце расказваць, што пасля 30 гадоў нараджаць складана11

Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары

«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа46

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам9

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць