Свет2222

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызнанні руху Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй. У апублікаваным на сайце Белага дома дакуменце сцвярджаецца, што Антыфа заклікае да звяржэння амерыканскага ўрада, знішчэння праваахоўных органаў і ўсёй прававой сістэмы краіны.

Акцыя антыфашыстаў у Лондане. Фота: Mark Kerrison / In Pictures via Getty Images

Паводле тэксту ўказу, рух вядзе кампанію гвалту і тэрарызму па ўсёй краіне.

«Гэта кампанія ўключае скаардынаваныя дзеянні па перашкодзе выкананню федэральных законаў праз узброеныя сутыкненні з паліцыяй, арганізаваныя беспарадкі, жорсткія напады на супрацоўнікаў іміграцыйнай і мытнай службы, а таксама сістэматычны доксінг і іншыя пагрозы ў адрас палітыкаў і актывістаў», — гаворыцца ў дакуменце. 

Ад гэтага часу ўсе адпаведныя дзяржаўныя органы абавязаныя ўдзельнічаць у прадухіленні любых незаконных дзеянняў з боку Антыфа і звязаных з ім асоб, у тым ліку тых, хто атрымлівае фінансаванне ад руху ці яго прыхільнікаў.

Паводле Reuters, адміністрацыя Трампа выкарыстала забойства кансерватыўнага актывіста Чарлі Кірка як падставу для рэалізацыі даўніх планаў па барацьбе з левымі арганізацыямі.

Каментары22

  • Паляшук
    23.09.2025
    Давно пора.
  • бабруйчанін
    23.09.2025
    мясцовы2 ???? 100 год таму пачыналі з трацкістаў бухарынцаў ці іх камрады з штурмавікоў рэма фінал адзін...гулаг- асвенцым
    Да антыфа ці якіх фэмэн стаўленне ні лепш чым да " рэднекаў мага ватнікаў руміра ці нашых азаронка гігіна гадуют іх з адной " кішэні" )))
    Прыклад
    На усходе Хадаркоўскі неўзлін беразоўскі і " яблыка" і кпрф спансаравалі
    На поўдне і " свабоду" тягнібока і камуністаў сіманенка ..
    Здзіўляе як хутка " 200 гадовая дЗемакрацыя" здае ..)))
  • Забойства К.
    23.09.2025
    Трамп і Трацкісцка-зінаўеўскі цэнтр

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць