Грамадства33

Аб'явілі пачатак сезону палявання на рысяў

У Беларусі ўпершыню за 40 гадоў аб’явілі пра пачатак сезона палявання на рысь. Ён будзе доўжыцца з 1 кастрычніка 2025 года па 31 студзеня 2026 года.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага свету пры Лукашэнку, дазвол на паляванне выдадзены з-за росту колькасці рысяў у некаторых рэгіёнах краіны. Аднак гэты від, як і мядзведзь, мае «бінарны прыродаахоўны статус»: рысь застаецца ў Чырвонай кнізе, а паляваць на яе дазволена толькі пры выкананні пэўных умоў.

Дазвол паляваць на рысь выдаецца на падставе Плана кіравання папуляцыяй рысяў у Беларусі, зацверджанага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Паляванне дазволена ў пэўных раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Паляванне можна весці на жывёл любога полу і ўзросту, у любы час сутак, з прымяненнем ружэйнага спосабу— з засады або з падыходу пад кіраўніцтвам кіраўніка палявання. Дапускаецца выкарыстанне наразной або гладкаствольнай зброі з патронамі з куляй або карцеччу. Таксама дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак, пароды якіх вызначаюцца карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў.

Кошт ліцэнзіі на паляванне на рысь складзе: 200 рублёў для грамадзян Беларусі і краін ЕАЭС і 500 рублёў для грамадзян іншых краін.

Каментары3

  • Воўна
    24.09.2025
    Адкрыйце паляванне паляўнічых на паляўнічых. Забіваць катоў -гэта на карму паўплывае. Дзеці будуць хварэць.
  • Рысь
    24.09.2025
    Навошта паляваць? На дварэ 2025. Гэта якіясьці перажыткі з Сярэднявечча. Няхай палююць паляўнічыя адзін на аднаго. З ружжом кожны - цар прыроды. Паспрабуй без яго супраць рысі.
  • Вольга
    25.09.2025
    Каб жа ж гэтыя прымітыўныя трагладыты са стрэльбамі самі ўрэшце некалі павыстрэльваліся - на чале з шуняўкаю.

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць