Грамадства33

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту

Час палёту з Мінска ў Егіпет скарочаны для ўсіх рэйсаў авіякампаніі «Белавія» з 1 кастрычніка. Гэта звязана з частковай зменай маршруту, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Хургада ў Егіпце. Фота: Xavier DESMIER /Gamma-Rapho via Getty Images

Цяпер працягласць рэйса з Мінска ў Хургаду складзе каля 6 гадзін 10 хвілін (раней 6 гадзін 55 хвілін), у Шарм-эль-Шэйх — прыкладна 6 гадзін (раней 6 гадзін 50 хвілін).

Зваротныя рэйсы таксама стануць карацейшымі: палётны час Хургада — Мінск — 6 гадзін 5 хвілін, Шарм-эль-Шэйх — Мінск — каля 6 гадзін.

Раней рэйсы выконваліся ў аблёт праз абмежаванні на палёты над некаторымі тэрыторыямі Расіі.

Таксама норма правозу рэгістраванага багажу на аднаго пасажыра павялічылася з 14 кг да 23 кілаграмаў. Для ручной паклажы абмежаванне па вазе складае 5 кілаграмаў.

Каментары3

  • пригодятся
    02.10.2025
    Продаём каски и броники. И парашют
  • a.hto.tam.idze
    02.10.2025
    Палёт будзе не толькі карацейшы, але таксама значна цікавейшы. Аматарам вострых пачуццяў Белавіа раіць браць білеты ў адзін бок.
  • Янка
    02.10.2025
    Рука...я расейскія аператары Букаў гатовы сустрэць чарговую птушку

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць