Свет33

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння

12 тысяч гадоў таму лютаваўкі зніклі, але дзякуючы працы генетыкаў кампаніі Colossal Biosciences гэты від зноў ажыў. Год таму нарадзіліся першыя два адроджаныя лютаваўкі — браты Ромул і Рэм. 1 кастрычніка яны адзначылі свой першы дзень нараджэння, піша People. Праз некалькі месяцаў пасля іх з’явілася і малодшая ваўчыца па мянушцы Кхалесі.

Жывёлы цяпер моцныя і здаровыя: кожны важыць больш за 54 кілаграмы і штодня з’ядае некалькі кілаграмаў мяса. У меню — аленіна, ялавічына, цэлыя трусы, косткі і нават спецыяльная сублімаваная пячонка, якая выкарыстоўваецца падчас трэніровак. Ромул развіваецца хутчэй за брата і хутка можа перакрочыць вагу ў 63 кілаграмы.

Лютаваўкі жывуць у вялікім запаведніку плошчай каля 2000 акраў, дзе за імі сочаць ветэрынары, супрацоўнікі, камеры і дроны.

На іх першы дзень нараджэння кампанія арганізавала сапраўднае свята: выступілі музыкі, якія нават напісалі спецыяльны рок-гімн у стылі 1980-х. Для ваўкоў зрабілі незвычайны трох’ярусны торт з мясных прадуктаў і пячонкі, аздоблены відамі гор, лесу і месяца.

Па словах галоўнай даследчыцы Бет Шапіра, праект пераўзышоў усе чаканні: жывёлы выглядаюць здаровымі, актыўнымі і маюць прыгожую белую поўсць.

Цяпер Colossal Biosciences працуе над вяртаннем яшчэ аднаго вымерлага віду — дадо. Вучоным ужо ўдалося стварыць палавыя клеткі птушкі, і ёсць надзея, што першыя адроджаныя дадо могуць з’явіцца праз 5—7 гадоў.

Каментары3

  • .
    02.10.2025
    "На іх першы дзень нараджэння кампанія арганізавала сапраўднае свята: выступілі музыкі, якія нават напісалі спецыяльны рок-гімн у стылі 1980-х. Для ваўкоў зрабілі незвычайны трох’ярусны торт з мясных прадуктаў і пячонкі, аздоблены відамі гор, лесу і месяца."

    Эпоха инфантильных идиотов во всей красе. А собачки хороши, хоть и имеют к тем древним волкам очень слабое отношение.
  • Жвір
    02.10.2025
    Прыгожыя. Але наўрад-ці яны генетычна ідэнтычныя тым вымерлым ваўкам.
  • Толі ышчо будзет…
    03.10.2025
    Чакаем адраджэньня мамантаў і дыназаўраў…. Хоуь ходзяць чуткі што яны ўжо ёсьць

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая113

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Палкоўнік прынёс мне новыя красоўкі». Валянцін Стэфановіч з «Вясны» расказаў, як іх рыхтавалі да вызвалення1

Памёр Чак Норыс2

Лукашэнка пракаментаваў вызваленне палітвязняў і лёс 235, што застаюцца ў краіне8

Пад Мінскам частку пахавальні Радзівілаў выкарыстоўваюць як склеп для бульбы3

У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая113

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць