Усяго патроху11

Навукоўцы ўваскрасілі лютаваўкоў з серыяла «Гульня тронаў»

Амерыканская кампанія Colossal Biosciences здолела «ўваскрасіць» від ваўкоў, які вымер звыш 12 тысяч гадоў таму і дзякуючы серыялу «Гульня тронаў» атрымаў вядомасць пад назвай «лютавоўк», паведамляе CNN.

Фота: Colossal Biosciences

«Біятэхналагічная фірма Colossal Biosciences абвясціла пра новы прарыў у сваёй рэвалюцыйнай місіі па ўваскрашэнні вымерлых жывёл. Кампанія стварыла трох жудасных ваўкоў (dire wolves) — від, папулярызаваны фэнтэзійным серыялам «Гульня тронаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што народжаных ваўчанят назвалі Рэм і Ромул — у гонар легендарных заснавальнікаў Рыма, а ваўчыцу — Кхалісі, як персанажа тэлесерыяла.

Паводле даных кампаніі, ужо цяпер вага шчанюкоў «лютаваўкоў» на чвэрць большая за вагу шэрых ваўчанят таго ж узросту. Чакаецца, што маса цела дарослых асобін будзе дасягаць каля 65 кілаграмаў.

Паведамляецца, што пры аднаўленні віду выкарыстоўвалася ДНК з музейных экспанатаў — чэрапа узростам 72 тысячы гадоў з Айдаха і 13-тысячагадовага зуба з Агаё.

Па словах галоўнага навуковага супрацоўніка кампаніі Colossal Biosciences Бэт Шапіра, вучоным прыйшлося 20 разоў рэдагаваць геномы клетак звычайнага шэрага ваўка, каб атрымаць акцэнт на рысе dire wolves — вялікі памер цела, моцныя цягліцы і белую поўсць. Выношвалі шчанюкоў сурагатныя маці — мяшанкі буйных ганчакоў.

Зараз шчанюкі жывуць у экалагічным запаведніку плошчай 800 га, які належыць Colossal Biosciences. Кампанія плануе ўважліва назіраць за імі на працягу ўсяго іх жыцця, каб зразумець, ці не прывялі генныя мадыфікацыі да нейкіх нечаканых эфектаў.

Ёсць навукоўцы, якія выказваюць засцярогі адносна гэтага эксперыменту. Прафесар экалагічнай філасофіі Крыстафер Прэстан з Універсітэта Мантаны лічыць, што жудасныя ваўкі могуць нашкодзіць сучаснай экасістэме, калі калісьці іх выпусцяць на волю. На ягоную думку, варта задацца пытаннем, для чаго чалавеку ўмешвацца ў існуючы прыродны парадак рэчаў і мяняць гісторыю.

У серыяле «Гульня прастолаў» з-за адсутнасці жудасных ваўкоў іх ролі гралі звычайныя сучасныя ваўкі і сабакі пароды паўночная інуіцкая.

Каментары1

  • O RLY
    09.04.2025
    Дык якое ж гэта аднаўленьне. Гэта 20 разоў рэдагаваны звычайны воўк. Яны ж не памясьцілі геном таго ваўка.

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць