Нерухомасць22

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 

У Бабруйску новых уласнікаў шукае не самы звычайны будынак. Гэта — былы армейскі штаб. Будынак, размешчаны непадалёк ад Бярэзіны і Бабруйскай крэпасці, прадаецца за даўгі ўласніка — прыватнай кампаніі.

Таргі за былы вайсковы будынак, у якім зараз «кватаруе» ў тым ліку і сінагога, пройдуць на электроннай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Пачатковая цана складае крыху больш за 200 тысяч долараў, піша Realt.by.

Былы штаб (там жа калісьці размяшчалася і сталовая) знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Кірава, 25Е. Гэта — даволі ціхае месца, недалёка ад рэк Бабруйка і Беразіна.

З 1947 года ў Бабруйску размяшчалася 5‑я Гвардзейская танкавая армія. У 1992 годзе яе расфарміравалі. Пабудовы, якія засталіся пасля сыходу вайскоўцаў, былі перададзены на баланс дзяржавы, некаторыя з іх пазней трапілі ў прыватныя рукі. Так адбылося і са штабам на вуліцы Кірава. Зараз будынак знаходзіцца ў здавальняючым стане. Яго памяшканні здаюцца ў арэнду розным арганізацыям. Сярод арандатараў — капіравальны цэнтр, пракат аўтамабіляў і… сінагога. Так, менавіта тут знаходзіцца сінагога «Бабруйскі дворык». 

Агульная плошча пабудовы налічвае 4287 квадратных метраў. У склад лота ўваходзіць трохпавярховы будынак з прыбудовамі і падвалам. Аб'ект размешчаны на зямельным участку плошчай 57 сотак. Надзел дастанецца новаму ўласніку на праве арэнды.

Адзначаецца, што будынак прадаецца за даўгі ўласніка — кампаніі «Старт-Корп», якая займаецца аптовым і рознічным гандлем. Сярод складанясцяў — арышт, забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы і арэндныя абавязацельствы.

Таргі за былую вайсковую пабудову пачнуцца з 619 тысяч рублёў (206 тысяч даляраў). Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка.

Аўкцыён пройдзе 28 кастрычніка на электроннай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне».

Дарэчы, побач са штабам за даўгі таго ж уласніка прадаецца і былы ваенны цір. Пабудову плошчай 189 квадратаў ацанілі ў 55,9 тысяч рублёў (18,5 тысячы даляраў).

Каментары2

  • Так і пішыце:
    07.10.2025
    Прадаецца сінагога, дорага.
  • Добра
    07.10.2025
    Так і пішыце:, нельга, бо можна пакрыўдзіць пачуцці вернікаў.

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?10

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка26

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Галоўны трэнер зборнай Фінляндыі па скачках з трампліна перабраў на Алімпіядзе з алкаголем3

Андрэй Павук: Дзеці проста перашкаджаюць жыць, я адпачываю ад таго, што іх няма. Бедная Воля, мая былая жонка31

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў9

МАК трапіў пад агонь крытыкі за продаж футболак з сімволікай Алімпійскіх гульняў, праведзеных Гітлерам2

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?10

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць