Нерухомасць

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

За два кіламетры ад Мірскага замка прадаецца аграсядзіба «Мірскія крыніцы». Пераваг у такога загараднага комплексу шмат: гэта і маляўнічая мясцовасць, і ўнікальная лакацыя, і гатовае месца для жыцця або бізнэсу, піша Realt.by.

Сядзіба размешчана ў вёсцы Гарачкі Карэліцкага раёна. Гэты населены пункт акружаюць лясныя масівы, непадалёк цячэ рака Міранка, а проста побач з комплексам расце дуб, узрост якога перавышае 400 гадоў.

На тэрыторыі аграсядзібы размешчаны адразу тры капітальныя дамы. Усе яны былі пабудаваны ў 2018 годзе. Асноўны дом з мансардай мае плошчу 64 квадратныя метры. Знешнія сцены і аздабленне выкананы з натуральнай драўніны, падлога пакладзена з натуральнай дошкі і пліткі, на даху — металадахоўка.

У галоўным доме абсталявана печ-камін, ёсць электраацяпленне, воданагравальнік і кандыцыянер. На першым паверсе знаходзіцца кухня з усёй бытавой тэхнікай (індукцыйная пліта, пасудамыйная машына), прасторная зала з утульным камінам і раздзельны санвузел. На другім паверсе абсталяваны дзве спальні. Усе памяшканні ўжо ўтульна абстаўлены.

Плошча кожнага гасцявога доміка складае 30 квадратных метраў. У дамах — цёплая падлога і прасторныя тэрасы. Увесь комплекс размешчаны на ўчастку плошчай 65 сотак. На тэрыторыі ўжо ёсць пладовыя насаджэнні, а таксама дзіцячая пляцоўка, зона барбекю і іншыя дадатковыя пабудовы для камфортнага адпачынку.

Акрамя дамоў для пражывання, тут ёсць летняя кухня з печчу, бытавой тэхнікай і санвузлом. Вядома, маецца і альтанка ўмяшчальнасцю да 30 чалавек, разлічаная на вялікія мерапрыемствы. Не забыліся і пра лазню з саунай і купеллю з выглядам на наваколле.

У аб’яве адзначаецца, што аграсядзіба знаходзіцца ў невялікай ціхай вёсачцы на ўскрайку Налібоцкай пушчы. Гэтыя мясціны, дзе некалькі стагоддзяў таму былі паляўнічыя ўгоддзі князёў Радзівілаў, даюць магчымасць поўнага заглыблення ў прыроду, цішыню і спакой. Паколькі зусім побач працякае рака Міранка, у перспектыве тут можна ўладкаваць берагавую лінію для сезоннага адпачынку.

Сядзіба падыдзе як для асабістага круглагадовага пражывання, так і для вядзення турыстычнага бізнесу. Комплекс прадаюць за 185 тысяч даляраў. Адзначаецца, што ўласнік разглядае як чысты продаж, так і абмен на кватэру ў Мінску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці56

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць