Грамадства66

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак

Сёння «Наша Ніва» пісала, што аўдытарку Ernst & Young Крысціну Сашнікаву асудзілі паўторна па пакеце палітычных артыкулаў. Пра канкрэтны прысуд ёй, які раней быў невядомы, даведалася «Вясна».

Крысціна Сашнікава

У снежні 2024 года Крысціну Сашнікаву асудзілі за ўдзел у пратэстах — па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Падобна, прысудзілі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Невядома, ці тады дзяўчыну выпусцілі на волю, але ўрэшце яна зноў апынулася ў СІЗА. У верасні 2025 года Крысціну паўторна асудзілі. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑2 КК), «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

«Вясна» даведалася, што дзяўчыне прызначылі чатыры гады зняволення і адправілі адбываць тэрмін у ПК-24 у Зарэччы. Гэта калонія для рэцыдывістаў.

Каментары6

  • пенсионер
    07.10.2025
    кромешный ад надоел, но один в поле я не воин ... безысходность
  • Ёй Жа Казалі
    07.10.2025
    яна верыла , што недатыкальная
  • Прыйдуць за ўсімі :(
    07.10.2025
    Што яшчэ раз пацвярджае: калі ў вас ёсць карысны досвед, веданне моваў і алергія на чырвона-зялёнае спалучэнне колераў, то лепей пераязджаць нават не ў больш спрыяльнае - у больш вольнае асяроддзе.

Цяпер чытаюць

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць