Свет

У Рыме закрылі знакамітую кавярню, якая працавала з XVIII стагоддзя

У Рыме канчаткова закрылася Antico Caffè Greco — легендарная кавярня на вуліцы Вія-дэі-Кандоці. Яна адна з найстарэйшых у Італіі (адкрытая яшчэ ў XVIII стагоддзі) і вядомая тым, што ў розныя часы тут бывалі пісьменнікі, мастакі і інтэлектуалы з усяго свету, паведамляе Corriere della Sera.

Фота: Claudio Guaitoli

Закрыццё стала вынікам сямігадовага канфлікту паміж уласнікам памяшкання, Ізраэліцкай бальніцай (Ospedale Israelitico), і былым арандатарам Карла Пелегрыні, які кіраваў кавярняй.

Спрэчка пачалася яшчэ ў 2017 годзе, калі паміж бакамі ўзніклі рознагалоссі наконт умоў арэнды. Пелегрыні працягваў утрымліваць кавярню, нягледзячы на судовыя рашэнні і шматлікія папярэджанні, таму ў кастрычніку 2025 года судовы прыстаў выканаў рашэнне аб прымусовым высяленні.

Падчас апячатвання памяшкання выявілася, што некаторыя сцены і мэбля пашкоджаныя, а частка каштоўных прадметаў інтэр’еру і твораў мастацтва была вывезеная. Гэтыя рэчы нядаўна знайшлі на складзе, які належыць Пелегрыні, і прынялі іх на дзяржаўнае захаванне.

Цяпер будынак чакае капітальны рамонт за кошт уласніка. Далейшы лёс кавярні застаецца адкрытым: павінны правесці публічны конкурс на новага арэндатара. Па неафіцыйных даных, ужо паступілі прапановы ад буйных мадэльных дамоў і брэндаў, якія маюць свае буцікі на Вія-дэі-Кандоці (Gucci, Bulgari, Prada і іншыя). Адныя з іх нібыта гатовыя плаціць да 1,5 мільёна еўра ў год, што магло б дапамагчы бальніцы пакрыць свае даўгі і захаваць фінансавую стабільнасць.

Тым не менш, камісар Ізраэліцкай бальніцы, Антоніа Марыя Леазапа, запэўніў журналістаў, што галоўная мэта — аднавіць працу кавярні, а не ператварыць яе ў краму ці офіс брэнда. Ён адзначыў, што ўласнік «будзе інтэнсіўна працаваць над тым, каб Antico Caffè Greco зноў адкрылася».

Карла Пелегрыні, у сваю чаргу называе сітуацыю «вялікай несправядлівасцю». Ён настойвае, што Antico Caffè Greco з’яўляецца грамадскім і культурным аб’ектам, абароненым законам, і што Міністэрства культуры Італіі не прыклалі дастатковых намаганняў, каб яго абараніць. Адвакаты Пелегрыні абвінавачваюць міністэрства у «бяздзеянні» і рыхтуюць новыя судовыя пазовы.

У 2024 годзе дзяржаўны статус аховы культурнай спадчыны для гэтага месца быў пацверджаны і абноўлены, але юрысты сцвярджаюць, што гэта не перашкодзіла ўладальнікам правесці высяленне.

Кавярня Antico Caffè Greco, заснаваная ў 1760 годзе ў цэнтры Рыма, заўсёды было папулярная ў пісьменнікаў, філосафаў і мастакоў. Тут бывалі Джордж Гордан Байран, Артур Шапенгаўэр, Ёган Вольфганг фон Гётэ, Стэндаль, Марк Твен, Іван Тургенеў і іншыя сусветныя знакамітасці. Пісьменнік Мікалай Гогаль пісаў тут свае знакамітыя «Мёртвыя душы».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку1

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку1

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць