Грамадства33

Паскардзіўся на начальніка і… атрымаў штраф

Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ.

Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ. Хоць менавіта Панамароў скардзіўся ў пракуратуру на абразы з боку чыноўніка.

29 красавіка Клецкі раённы суд пакараў выдаўца незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецак» Сяргея Панамарова штрафам у памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Такім чынам суд задаволіў сустрэчную заяву начальніка мясцовай ЖКГ Аляксандра Навіцкага, які звярнуўся ў праваахоўныя органы са скаргай на абразы з боку Панамарова. Па словах апошняга, так развязалася гісторыя паўтарамесячнай даўнасці.

15 сакавіка ў Клецк прыехалі прадстаўнікі ТАА «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый», якіх Сяргей Панамароў азнаёміў з мясцовымі архітэктурнымі аб’ектамі. Калі госці прыйшлі да будынка былога вайсковага шпіталя 1903 года пабудовы, у якім цяпер месціцца адміністрацыя мясцовай ЖКГ, і пачалі яго фатаграфаваць, да іх выйшаў кіраўнік установы. Ён, па словах Панамарова, не прадставіўся, пачаў забараняць фатаграфаванне, абяцаючы выклікаць міліцыю. Калі пабачыў, што гэтую сцэну фатаграфуе Панамароў, то абразіў яго. Вынікам перапалкі стала заява выдаўца бюлетэня ў клецкую пракуратуру з подпісамі сведак здарэння. Але праз тыдзень Панамарова самога абвінавацілі ў абразе — начальнік ЖКГ падаў сустрэчную заяву. На выдаўца склалі пратакол паводле арт. 9.1 КаАП (абраза). Пры гэтым паводле ягонай заявы пратакол так і не склалі.

Першае паседжанне суда было перанесенае з-за таго, што ў суд не з’явіліся сведкі з боку Панамарова — І. Дзядко і Д. Савельеў. Не з’явіліся яны і на сённяшняе паседжанне, бо занадта позна атрымалі позвы ў суд. З боку А. Навіцкага сведчылі Д. Леаненя, С. Бацяня, і Д. Здрок — супрацоўнікі ЖКГ. Сяргей Панамароў цвердзіць, што гэтыя людзі не прысутнічалі пры сутычцы 15 сакавіка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы15

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць