Грамадства1313

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай у эфіры ўчора «Обычное утро» распавёў пра працяг перамоваў па вызваленні палітвязняў, ролю дэмакратычных сілаў і якія ёсць палітычныя карты ў дэмакратычных сілаў. 

Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Новая ідэя з вялікай здзелкай» ад Лукашэнкі можа паўплываць на фармат і нават нашкодзіць працэсу перамоваў. Але важна сказаць, што працэс не спыняецца. Нашая задача застаецца нязменнай — вызваліць максімум, а лепш усіх людзей і дабіцца спынення рэпрэсіяў», — сказаў Франак Вячорка.

Па яго словах, амерыканцы «гэта робяць у першую чаргу для нас, бо нашыя палітвязні патрэбныя беларускаму грамадству, а не ім ці Еўропе. Але амерыканцы ведаюць, што калі яны вызваляць людзей з турмаў — яны атрымаюць палітычныя ачкі і гэта будзе дэманстрацыяй амерыканскага лідарства».

Дарадца Святланы Ціханоўскай зазначае, што была ўмова, каб не было пераследу тых сем'яў і палітвязняў, якія былі вызваленыя па абмене.

«Гэта была наша просьба да амерыканцаў і мы ведаем, што амерыканскі бок гэтае пытанне рэгулярна ставіць. Каб людзі мелі права застацца, каб сем'і вызваленых не рэпрэсавалі, каб знятыя былі абвінавачванні, каб людзям давалі на рукі дакументы, а не адбіралі. Амерыканцы ведаюць пра ўсе-ўсе гэтыя жахі, якія робіць лукашэнкаўскі рэжым. Яны вядуць гэтыя перамовы з вельмі цяжкім бокам, які бачыць палітвязняў толькі як нейкі тавар для гандлю. У той час, калі амерыканцы бачаць у гэтым гуманітарную місію», — дадаў Франак Вячорка.

Каментары13

  • Барадзед
    24.10.2025
    Политзаключенные нужны белорусскому обществу? Эти измождённые, полуживые узники? Для чего они нужны? Чем они могут помочь белорусскому делу, когда сами нуждаются в помощи?
  • Барадзед
    24.10.2025
    даведка, у курощупа есть офшоры на аравийском полуострове. Было бы хорошо распечатать эти его запасы награбленного.
  • Ну
    24.10.2025
    Барадзед, што за лухту ты вярзеш!?

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць