Грамадства1616

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы

Літоўскія памежнікі ўдакладнілі спіс замежнікаў, якія могуць праехаць праз пункт «Меднікі» («Каменны Лог»).

Ілюстрацыйнае фота: Ашмянскі веснік

Паводле інфармацыі на сайце літоўскага Памежнага камітэта, замежныя грамадзяне з літоўскім ВНЖ і грамадзяне іншых краін ЕС могуць толькі вярнуцца з Беларусі ў Літву, а не ездзіць у абодва кірункі.

Цалкам спіс асоб, якія могуць праехаць праз памежны пункт, выглядае так:

  • асобы, якія маюць дыпламатычныя пашпарты або перавозяць дыпламатычную пошту Літоўскай Рэспублікі;
  • асобы, якія вандруюць са спрошчаным транзітным дакументам, выдадзеным у адпаведнасці з рэгламентам Савета (ЕС) № 693/2003, то-бок тыя, хто едзе транзітам у Калінінградскую вобласць з Беларусі і назад;
  • грамадзяне Літоўскай Рэспублікі і грамадзяне краін Еўрапейскага саюза і члены іх сем'яў, якія накіроўваюцца ў Літоўскую Рэспубліку;
  • для асоб, якія маюць від на жыхарства ў Літоўскай Рэспубліцы і накіроўваюцца ў Літоўскую Рэспубліку.

Памежны пераход «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») цалкам закрыты.

Сёння ўрад Літвы прыняў рашэнне пра закрыццё мяжы з Беларуссю мінімум да серады. Пасля пасяджэння ўрада стане вядома пра далейшае развіццё сітуацыі. Літоўскі бок гатовы да доўгатэрміновага закрыцця мяжы. 

«Мы ўжо падрыхтавалі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю на неакрэслены тэрмін», — заявіла прэм'ер-міністр Інга Ругінене.

Вечарам 26 кастрычніка чарговы раз была спынена праца Віленскага аэрапорта. Гэта ўжо трэці вечар запар, калі з-за вялікай колькасці кантрабандысцкіх шароў з боку Беларусі спыняліся палёты і закрываліся памежныя пункты пропуску. Агулам у кастрычніку было сарвана больш за 170 рэйсаў у літоўскіх аэрапортах, пацярпелі 27 000 пасажыраў.

Каментары16

  • Дякую уряду Летувы
    27.10.2025
    Дякую за принципову, та міцну позіцію, яка підміцнюе оборону Європи на балтійському фланзі, та надає потужні, однозначний сігнал агресору та його посіпакам, що фокуси ці вже не пройдуть! Європа разом зі Сполученімі Штатамі надають годну відсіч гібридним атакам агресора!
  • Лёха
    27.10.2025
    Дякую уряду Летувы, Украинец по тексту. Так? Запомни, что если бы белорусы в подавляющей своей массе не ненавидели бы войну, не относились бы хорошо к вам украинцам, то белорусские войска давно бы воевали на стороне России. Это прекрасно понимают правители и именно это сдерживает прямое участие РБ в войне.
  • %
    27.10.2025
    Ты бы можа ляпей пайшоў на фронт, а ня лапаў па клавіятуры абы што

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць