Грамадства1919

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Урад Літвы растлумачыў, як будзе працаваць мяжа з Беларуссю, закрытая на нявызначаны тэрмін. 

Мяжа застаецца закрытай мінімум да серады. Пасля пасяджэння ўрада стане вядома пра далейшае развіццё сітуацыі. Літоўскі бок гатовы да доўгатэрміновага закрыцця мяжы. 

«Мы ўжо падрыхтавалі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю на неакрэслены тэрмін», — заявіла прэм'ер-міністр Інга Ругінене.

Кіраўніца ўрада растлумачыла, якім чынам будзе функцыянаваць закрытая мяжа з Беларуссю.

Паводле Ругінене, будуць дзейнічаць выключэнні: дыпламатычная пошта зможа рухацца, грамадзяне Літвы і ЕС змогуць вярнуцца з Беларусі, астатні рух будзе спынены.

Таксама Літва будзе дамагацца ўвядзення санкцый супраць Беларусі з-за гібрыдных атак, якія пачасціліся.

Вечарам 26 кастрычніка чарговы раз была спынена праца Віленскага аэрапорта. Гэта ўжо трэці вечар запар, калі з-за вялікай колькасці кантрабандысцкіх шароў з боку Беларусі спыняліся палёты і закрываліся памежныя пункты пропуску. Агулам у кастрычніку было сарвана больш за 170 рэйсаў у літоўскіх аэрапортах, пацярпелі 27 000 пасажыраў.

Праз гібрыдную атаку з беларускага боку літоўскі ўрад стаў аб'ектам жорсткай крытыкі з боку апазіцыі. 

«Літва становіцца недзеяздольнай краінай, якую захочуць аб'язджаць бокам як бізнэсмены, так і турысты», — заявіў старшыня Дэмакратычнага саюза «У імя Літвы» Саўлюс Сквярняліс.

Каментары19

  • Карта вятроў
    27.10.2025
    Зараз вецер дзьме з Гродна і Сувалак у бок Вільні. З Калінінградскай вобласці на Шилале, Шяўляй, Тяльшяй, Панявежис, Кедайняй, Каунас.
  • ```
    27.10.2025
    Опять эти европейцы толкают Беларусь в лапы росии, нет бы в ответ жест доброй воли сделали и санкции сняли, границы бы открыли, слушали бы нашего величайшего лидера нации, в его фейсбуке всё написано!
  • Прогноз надвор'я
    27.10.2025
    Да серады ў першай палове дня вецер паўднёвы (южный), вечарам паўднёва-заходні (юго-западный), у чацвер ізноў паўднёвы (южный).
    Зачыняйце да чацвярга.

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць