Свет88

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая

Кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Рэмігіюс Брыдыкіс у размове з журналістамі LRT заявіў, што сітуацыяй з паветранымі шарамі з боку Беларусі Мінск імкнецца дэстабілізаваць абстаноўку ў Літве, але канчатковая мэта застаецца нявызначанай.

Рэмігіюс Брыдыкіс. Фота: vsd.lt

«Мы ўсе цяпер у напружанні. Не сумняваюся, што Беларусь ведае, што цяпер адбываецца. Яны разумеюць, і Мінск выдатна ацэньвае сітуацыю. Але мы не можам дакладна сказаць, якая ў дадзеным выпадку мэта», — сказаў Брыдыкіс журналістам.

Кіраўнік ДДБ Літвы адзначыў, што літоўская разведка дапамагае іншым ведамствам у прадухіленні пагроз.

«Мы робім тое, што і заўсёды. Мы ўдзельнічаем у працэсах, прымаем пэўныя меры, якія дазваляюць нам зразумець намеры праціўніка. Мы падалі інфармацыю асобам, якія прымаюць рашэнні, і, спадзяюся, рашэнні будуць адэкватнымі», — заявіў ён.

Генеральны пракурор Ніда Грунскене адмовілася пракаментаваць журналістам, дзейнічаюць арганізатары «дэстабілізуючай» кантрабанднай схемы ў Літве ці Беларусі.

«Я б пакуль не хацела даваць каментароў, бо не хачу нашкодзіць дасудоваму расследаванню», — сказала яна.

Грунскене дадала, што дасудовае расследаванне пакуль не выявіла ніякіх звестак аб тым, што кантрабанда звязаная з чым-небудзь, акрамя арганізаванай злачыннасці, якая імкнецца нажыцца на нелегальным абароце цыгарэт.

«Я не магу сказаць, колькі дасудовых расследаванняў было заведзена, здаецца, каля 13. Але эпізодаў шмат, эпізоды аб'ядноўваюцца ў гэтыя дасудовыя расследаванні. У сувязі з апошнімі падзеямі распачатыя асобныя дасудовыя расследаванні, у нас таксама ёсць падазраваныя, (…) і абраныя меры стрымання», — сказала генпракурор.

Сёння ўрад Літвы прыняў рашэнне пра закрыццё мяжы з Беларуссю мінімум да серады. Пасля пасяджэння ўрада стане вядома пра далейшае развіццё сітуацыі. Літоўскі бок гатовы да доўгатэрміновага закрыцця мяжы. 

«Мы ўжо падрыхтавалі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю на неакрэслены тэрмін», — заявіла прэм'ер-міністр Інга Ругінене.

Памежны пераход «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») цалкам закрыты, а праз «Меднікі» («Каменны Лог») могуць ехаць некаторыя катэгорыі асоб.

Вечарам 26 кастрычніка чарговы раз была спынена праца Віленскага аэрапорта. Гэта ўжо трэці вечар запар, калі з-за вялікай колькасці кантрабандысцкіх шароў з боку Беларусі спыняліся палёты і закрываліся памежныя пункты пропуску. Агулам у кастрычніку было сарвана больш за 170 рэйсаў у літоўскіх аэрапортах, пацярпелі 27 000 пасажыраў.

Каментары8

  • X-ray
    27.10.2025
    Брыдыкіс, почему не говоришь о настоящей причине ? о том что это провокация росийских спецслужб? почему в калининград не перекрыт транзит? двуличие летувиской политики не удивляет. ваша реакция на происxодящее не добавляет вам сторонников.
  • імечка
    27.10.2025
    І шары, і "ўцекачы" з бліжняга ўсходу -- спроба Лукі рукамі Эўропы зачыніць мяжу для беларусаў, каб не было яшчэ мінус 600 тысячаў маладога працаздольнага фертыльнага насельніцтва
  • Барадзед
    27.10.2025
    Правильно сказал пограничник, контактов и отношений с Литвой они хотят.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі14

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус назірае за палякамі. І не толькі4

У Кіеве на пошце выбухнула пасылка, яшчэ адну абясшкодзілі

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік26

Мінадукацыі хоча ў разы павялічыць колькасць афрыканскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ5

Ураган «Меліса» выклікаў маштабную паводку на Гаіці, колькасць ахвяр у рэгіёне працягвае расці

Расія нанесла ўдар па тэлевежы ў Чарнігаве1

Стаў вядомы прысуд палітзняволенаму фатографу з Мазыра. Відаць, ён пацярпеў па справе Гаюна

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе31

«Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі». Стваральнік анлайн-курса па генеалогіі расказаў, навошта ўсё гэта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі14

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць