Свет11

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых

Паводле даных бразільскіх уладаў, як мінімум 64 чалавекі загінулі падчас маштабнай аперацыі ў фавэлах Комплекса-ду-Алемаа і Комплекса-да-Пенья на поўначы Рыа-дэ-Жанэйра. Сярод загінулых — чацвёра паліцэйскіх і 60 падазраваных у наркатрафіку і сувязях з мясцовай злачыннай групоўкай «Чырвоная каманда» (Comando Vermelho, CV). Тры мясцовыя жыхары атрымалі ранення падчас перастрэлкі, паведамляе CNN.

Фота: AP Photo/Silvia Izquierdo

У выніку аперацыі, якую ўлады назвалі найбольшай у гісторыі штата, быў затрыманы 81 чалавек, канфіскаваная зброя і транспарт. Сярод затрыманых — адзін з лідараў «Чырвонай каманды» ў рэгіёне Эдгар Алвес дэ Андрадэ па мянушцы «Мядзведзь». 

У аперацыі ўдзельнічалі каля 2500 паліцэйскіх. Раніцай 28 кастрычніка, калі яны прыехалі з ордарамі на арышт, члены групоўкі адкрылі агонь, перакрылі вуліцы ў некалькіх раёнах горада і падпалілі бар’еры.

Падчас аперацыі ў раёнах Алемаа і Пенья прыпынілі працу медустановы і школы, а маршруты грамадскага транспарту змянілі, каб паменшыць рызыку для жыхароў. Мясцовыя ўлады патрабуюць ва ўрада і прэзідэнта адправіць на дапамогу паліцыі вайскоўцаў.

Улады Рыа-дэ-Жанейра рэгулярна праводзяць такія аперацыі ў фавэлах у рамках барацьбы з арганізаванай злачыннасцю. Гэтая аперацыя стала самай масавай па колькасці ахвяр у гісторыі горада. Раней такой лічылася аперацыя ў фавэле Жакарэзінью ў маі 2021 года, калі загінулі 28 чалавек, уключаючы паліцэйскіх і падазраваных.

Каментары1

  • Барадзед
    29.10.2025
    Интересная новость: наркоторговцы, десятки погибших.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць