Грамадства88

Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Польшчы ў Літву, трапіла ў юрыдычныя абцугі

60‑гадовая былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, якую Польшча нядаўна перадала Літве ў рамках Дублінскага рэгламента, сутыкнулася з праблемамі, звязанымі з невыкананнем польскімі памежнікамі некаторых фармальнасцяў, паведаміла ініцыятыва Partyzanka.

Наталля Падлеўская. Фота: belaruswomen.org

У Беларусі ў 2021 годзе Наталлю Падлеўскую пакаралі за «абразу ўладаў» годам турмы і штрафам. Пасля вызвалення ў 2022 годзе яна выехала за межы краіны, атрымаўшы літоўскую гуманітарную візу. На тэрыторыі Літвы Наталля падала дакументы памежнікам і атрымала ад іх адзнаку пра ўезд.

Пасля таго жанчына выехала ў Польшчу, дзе жыве яе сям’я, прытым дачка — нават з польскім грамадзянствам. Але там адмовіліся разглядаць яе просьбу аб міжнароднай абароне, паколькі лічыцца, што справа павінна разглядацца ў першай краіне ЕС, у якой жанчына атрымала візу. І хоць суд у Польшчы пастанавіў, што справу трэба разглядаць менавіта тут, за дзень да суда польскія памежнікі ўжо паспелі выправіць Наталлю Падлеўскую ў Літву.

Цяпер яна не можа вярнуцца ў Польшчу, бо не мае дакументаў, якія давалі б на гэта права. У Літве ж яна паводле закона таксама знаходзіцца нелегальна, і ў звычайных абставінах яе нават маглі б дэпартаваць у Беларусь.

Цяпер праваабаронцы шукаюць магчымасці, каб вярнуць жанчыну ў Польшчу, але заканадаўчых дакладна прапісаных механізмаў для такой сітуацыі пакуль няма.

Каментары8

  • Политзек
    30.10.2025
    Они знали что делали,что такое будет,поэтому и спешили,а вы сейчас ломайте голову,что делать и как быть!
    Если у дочери гражданство почему не подались на воссоединение с семьёй?Это вполне можно было сделать!И даже после получения карты по этой причине можно было бы даже подать на МЗ!
  • Тутэйшы аглядальник
    30.10.2025
    На юрыдычную калізіію можна заплюшчыць вочы, калі Офіс Т. папросіць улады Літвы!!!
  • Агульны рэцэпт
    30.10.2025
    Тутэйшы аглядальник , калі сітуацыя не прапісаная ў законе, то трэба сядаць і вырашаць па сутнасці ў індывідуальным парадку, а не бездапаможна разводзіць рукамі. Ёсць літара закону, і ёсць яго дух, агульная мэта з-за якой і пачыналі ўвогуле штосьці пісаць. Пра гэты дух закону нельга забываць.

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць