Свет1313

Славакія ўводзіць ліміт хуткасці на тратуарах. Пешаходы ў шоку

Улады Славакіі вырашылі змагацца з аварыйнасцю на тратуарах — цяпер там нельга будзе рухацца хутчэй за 6 кіламетраў у гадзіну. Закон выклікаў бурлівае абмеркаванне і шмат жартаў у сетках, і прымусіў паліцыю даваць тлумачэнні. Лягчэй ад гэтага не стала.

Браціслава, Славакія. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Як паведамляе Politico, парламент Славакіі прыняў адпаведную папраўку да закона аб дарожным руху, якая зацвярджае максімальна дапушчальную хуткасць на тратуарах у населеных пунктах — 6 кіламетраў за гадзіну.

Згодна з першапачатковай фармулёўкай, ліміт тычыўся пешаходаў, веласіпедыстаў, скейтбардыстаў, а таксама карыстальнікаў самакатаў і электрасамакатаў. Паводле тлумачэнняў уладаў, мера закліканая прадухіліць сутыкненні паміж пешаходамі і тымі, хто карыстаецца лёгкім транспартам.

Аднак ініцыятыва выклікала шквал жартаў у інтэрнэце — людзі цікавіліся, напрыклад, ці аштрафуюць іх, калі яны пабягуць за аўтобусам.

— За што ты тут? — Ішоў дамоў хутчэй, чым 6 кіламетраў за гадзіну. Фота: zomriofficial / Facebook

У выніку паліцыя вымушаная была ўдакладніць: пешаходаў закон не датычыць. Віцэ-прэзідэнт паліцыі Расціслаў Полакавіч паведаміў, што правіла распаўсюджваецца выключна на тых, хто карыстаецца ролікамі, самакатамі, скейтбордамі, лыжамі ды падобнымі сродкамі, а таксама на дзяцей да 10 гадоў на роварах разам з дарослымі.

Аўтар папраўкі, Любамір Важны з левапапулісцкай партыі «Кірунак — Сацыяльная Дэмакратыя» (частка кіруючай кааліцыі прэм’ер-міністра Роберта Фіца), падкрэсліў, што галоўная мэта — павысіць бяспеку на тратуарах, зважаючы на рост колькасці сутыкненняў з удзелам самакатчыкаў.

Палітык лічыць, што папраўка будзе карыснай для доказу парушэнняў, бо дазволіць «аб'ектыўна вызначыць, ці рухаліся яны хутчэй, чым дапушчальна ў зонах, прызначаных у першую чаргу для пешаходаў».

Нягледзячы на гэта, апазіцыя крытыкуе папраўку. Паводле Марцінa Пекaра з партыі «Прагрэсіўная Славакія», небяспеку для пешаходаў ствараюць не самакаты, а аўтамабілі.

«Калі хочам менш аварый, трэба будаваць веладарожкі, а не ўводзіць абсурдныя абмежаванні, якія фізічна немагчыма выканаць. На згаданай хуткасці веласіпедыст ледзь можа ўтрымаць раўнавагу», — заявіў ён.

Пакуль што не зразумела, як улады збіраюцца кантраляваць выкананне гэтай нормы пасля яе ўступлення ў сілу 1 студзеня 2026 года.

Каментары13

  • Австрияк
    02.11.2025
    Мыш, роварам не месца на тратуары дзе ходзяць людзі, як і іншым транспартныс сродкам кшталту самакатаў
  • Янка
    02.11.2025
    Нічога дзіўнага - мясцовыя трампісты з атачэння Фіца (які як і Трамп засвяціўся ў шматлікіх карупцыйных скандалах) прадэманстравалі сваю какістакратычнасць нават у падобнай простай справе, бо ніхто з іх не задаўся простым пытаннем пра пешаходаў
  • Забавно
    02.11.2025
    Янка, вы в курсе, что Фицо - левый социал-демократ, а его партия - наследница Компартии Словакии?
    Как там, кстати, нерушимый блок литовских социал-демократов и "Зари над Неманом"?

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць