Андрэй Расінскі. Кадры11

Рускі бомж супраць жалезнага глабалізму

Разынка другога «Жалезнага чалавека» — калматы Мікі Рурк у бутырскіх наколках і з лазэрнымі пугамі ў рукох.

ЗША, 2010, каляровы, 124 хв.
Рэжысёр: Джон Фавро
Ролі выконваюць: Роберт Даўні-малодшы, Мікі Рурк, Гвінэт Пэлтраў, Скарлет Ёхансан, Сэм Рокуэл, Сэмуэл Л.Джэксан
Жанр: Комікс паводле твораў кампаніі «Марвэл»
Адзнака:4,5 (з 10)

Мультыміліярдэр Тоні Старк раскрывае ўсяму свету, што Жалезны чалавек — гэта ён. Герой вяла адбіваецца ад сенацкай камісіі, што спрабуе прысабечыць ягонае вынаходніцтва дый нудзіцца, без аганьку ахоўваючы свет. Але нечакана з’яўляецца новы нягоднік — рускі бомж-фізік з лазэрнымі пугамі (Мікі Рурк), які марыць адпомсціць Старку за знявечанае дзяцінства.

Амерыка дасягнула піку свайго развіцця. Ворагі зніклі, альбо разгромленыя.

Коміксавы магнат — плоць ад плоці глабалісцкага міфу, тэхнакратычны супергерой — непераканаўча пакутуе ад экзістэнцыйнай пустэчы дый ташнуе ад уласнага нарцысізму.
Куды ісці далей, навошта ўсё гэта? Ані герой, ані стваральнікі гэтага не ведаюць. Не ведае і сакратарка (Гвінэт Пэлтраў), узвялічаная да генеральнага дырэктара. І нават сэксапільная агентка Раманаф (Скарлет Ёхансан) адказу не мае.

І толькі супернягоднік здольны вярнуць коміксу коміксава.

Мікі Рурк — з доўга-калматымі валасамі «Барца» і наколкамі рускай Бутыркі — шыкоўны персанаж.
Жалезныя фіксы, зубачыстка ў вуглах ірта, папугай на плячы, бандыцкі позірк і геніяльныя здольнасці фізіка — самае тое для крутога мачылава і лёгкай іроніі. Менавіта з’яўленне рускага бамжа-ворага й апраўдвае карціну. Падлеткі ўпадабаюць таксама харэаграфічныя фінты Скарлет Ёхансан, абцягнутай у чорны латэкс дый фінальную страляніну сталёвых хлопцаў.

Але ў сэрцы жалезнага коміксу ўжо атабарылася нуда.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта быў момант крайняй безнадзейнасці». Беларускі журналіст распавёў, як турыстам паехаў у Іран і трапіў у турму9

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў3

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА16

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе21

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць