Грамадства11

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце

У Гродзенскім абласным судзе 14 кастрычніка быў абвешчаны прысуд сямі жыхарам Смаргоні па справе «дваровых чатаў», даведалася «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Гэтым разам судзілі ўдзельнікаў і ўдзельніц закрытага Telegram-чата «ВИЛИЯ», які ўваходзіў у дваровую кааліцыю «Ордэн» і ў кастрычніку 2024 года быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Шэсць жанчын і аднаго мужчыну прызналі вінаватымі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса). Жыхароў Смаргоні, як і жыхароў Ваўкавыска, асуджаных па аналагічнай справе, адправілі ў калонію і прызначылі ім буйныя штрафы. Прысуд вынес Юрый Казакевіч. 

Марэт Валюк, Уладзіміру Каўлоўскаму, Вользе Міраненка, Наталлі Пупкевіч, Святлане Кашкель і Маргарыце Навумавай прызначылі па два з паловай гады калоніі і штрафы ў памеры 800 базавых велічынь кожнаму (33 600 беларускіх рублёў). Любові Валюк, якая мае анкалагічнае захворванне, прызначылі тры гады «хатняй хіміі» і 500 базавых велічынь штрафу (21 000 штрафу).

Восенню 2024 года па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па «справе дваровых чатаў», якія, па версіі абвінавачвання, «спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю з мэтай захопу ўлады». 29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» дваровую кааліцыю «Ордэн», у якую ўваходзяць дваровыя чаты «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи». Некаторых удзельнікаў і ўдзельніц чатаў ужо асудзілі, а некаторыя яшчэ чакаюць суда пад вартай.

Так, напрыканцы кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыска за ўдзел ў дваровым тэлеграм-чаце «Вольныя ваўкі». Шэсць жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса) і прызначылі ім калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічынь (33 600 беларускіх рублёў) кожнаму. Па звестках праваабаронцаў «Вясны», па справе «дваровых чатаў» фігуруюць як мінімум 34 чалавекі па ўсёй Беларусі.

Каментары1

  • Якi жах
    03.11.2025
    Народ хацеу захапiць уладу

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі8

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

ЗША ў гэтым месяцы нанеслі ўдар па партовым аб’екце на тэрыторыі Венесуэлы

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый1

Планета-лімон: астраномы спрабуюць разгадаць прыроду незвычайнага звышрасцягнутага аб’екта ў космасе

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»10

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць