Грамадства1616

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках

На сённяшняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка несупынна трос пустымі кішэнямі: «грошай у краіне няма», «ці дастаткова зацягнулі паясы?», «кіньце хадзіць сюды па грошы!», «пачняце паміраць — тады прыходзьце». Адным з пытанняў стала харчаванне для дзяцей, на якое выдаткоўваюць вялікія грошы. Таму Лукашэнка патрабуе знайсці, як тут зэканоміць.

Паводле слоў Лукашэнкі, харчаванне ва ўстановах адукацыі знаходзіцца на пастаянным яго кантролі. Ён згадаў, што некалі ўжо даручыў «выпрацаваць нармальную сістэму».

«Ці мы дзесьці будзем гатаваць, ну, напрыклад, Мінск узяць, абеды і таму падобнае, як гэта зрабілі ў Маскве і ў Расіі (толькі па-нармальнаму будзем забяспечваць, не набліжаным аддадзім гэты бізнес, а дзяржава возьме на сябе гэтыя абавязкі). Дапусцім, у Мінску прыгатавалі на нейкай кухні, адвезлі па школах — раздалі. Усё дакладна і зразумела», — прапанаваў ён.

Бо цяпер, кажа Лукашэнка, невядома, хто колькі крадзе.

«Што ў нас зараз адбываецца? У кожнай школе ў нас сталовая — лічыце, забягалаўка. Што там гатуюць? Як гатуюць? Хто гатуе? Цяжка ўявіць. Хаця вы мне пішаце: у вас усё пад кантролем. Слухайце, вы што, мяне незямным чалавекам лічыце? Ды немагчыма гэта пракантраляваць, асабліва крадзеж», — наракае Лукашэнка.

Да таго, што шмат крадуць, шмат застаецца і адходаў, кажа ён.

«Усё ідзе ў адходы. Можна ўтрымліваць свінагадоўчы комплекс пры кожнай школе для таго, каб адходамі карміць свіней. Ці, можа, нейкую іншую жывёлу», — знайшоў выхад Лукашэнка.

Каментары16

  • Пан Усялян
    23.10.2025
    Прапаную свінарнік і кароўнік пры кожным пад’ездзе жылога дому пабудаваць. Бо каля кожнай школы - замалы размах 🐮🐷

    А пра крадзяжы, то ўвогуле па Фрэйдзе. Злодзей крычыць - хапайце злодзеяў 😎
  • 0101
    23.10.2025
    Школы перавядуць на свінакомплексв?
  • Арон
    23.10.2025
    Бог мой, кто изрыгнул семя, чтобы это чудо сейчас мучало страну и народ, убей его еще раз. Менты и вояки- не народ.

Цяпер чытаюць

eurolisingbe_now:12:PROXY_BY

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?14

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Усе навіны →
Усе навіны

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю8

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

Гросмайстар Нарадзіцкі, які раптоўна памёр у 29 гадоў, перад смерцю цяжка перажываў абвінавачанні з боку Крамніка2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду11

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў6

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе11

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?3

«ІТ-бум, як у нас да 2020». Джун не знайшоў працу ў Мінску, а ў Ташкенце з рукамі адарвалі4

«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?14

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць