Грамадства44

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам

Начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан паведаміла ў праграме БелТА, што ў Беларусі разглядаюць магчымасць увядзення прышчэпкі супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для хлопчыкаў. Цяпер такую вакцынацыю ўжо робяць дзяўчынкам.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніцы, прышчэпка можа быць уключаная ў нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак, бо ВПЧ можа выклікаць сур’ёзныя захворванні не толькі ў жанчын (рак шыйкі маткі, іншыя анкалагічныя праблемы), але і ў мужчын. Таму вакцынацыя з’яўляецца важнай мерай прафілактыкі.

З 2025 года бясплатна пачынаюць прышчапляць дзяўчынак ва ўзросце 11 гадоў — менавіта гэты ўзрост выбраны па аналогіі з многімі іншымі краінамі. Гэта тлумачыцца тым, што вакцыну трэба рабіць да пачатку палавога жыцця, каб арганізм паспеў выпрацаваць устойлівы імунітэт супраць віруса.

Таксама ў Беларусі плануюць пашырыць праграму вакцынацыі і ахапіць дзяўчынак 12—13 гадоў.

Іна Карабан падкрэсліла, што ВПЧ перадаецца пераважна палавым шляхам. Калі заражэнне ўсё ж адбываецца, то ў некаторых выпадках вірус можа знікнуць самастойна праз 1—2 гады, але гэта бывае не заўсёды. Менавіта таму прафілактычная вакцынацыя да пачатку палавога жыцця лічыцца найбольш эфектыўнай.

Акрамя таго, прадстаўніца Мінздароўя нагадала, што дарослыя жанчыны таксама могуць зрабіць вакцыну ад ВПЧ — але ўжо на платнай аснове.

Каментары4

  • Ты дурны?
    08.11.2025
    Virus , Ад каго па-твойму жанчыны заражваюцца?
  • Ігар Лямеш
    08.11.2025
    Статыстычны аналіз дадзеных баз медыцынскага страхавання Тайваня і ракавага цэнтра Тайваня выявіў лінейную залежнасць частаты выпадкаў рака шыйкі маткі і рака цела маткі у тайваньскіх жанчын ад часу.

    Цягам 7-мі гадоў ад пачатку аналіза разрыў паміж HPV(+) і HPV(-) пацыенткамі толькі нарастае.

    Malignancy: Tracing the Impact of
    Human Papillomavirus on Uterine
    Endometrial Cancer in a Nationwide
    Population-Based Cohort Study.
    Viruses 2023, 15, 2314. https://doi.org/10.3390/v15122314

    Copyright: © 2023 by the authors.
    Licensee MDPI, Basel, Switzerland. (Базель, Швейцарія)
    This article is an open access article
    distributed under the terms and
    conditions of the Creative Commons
    Attribution (CC BY) license (https://creativecommons.org/licenses/by/4.0/).

    НРV па-рознаму паводзіць сябе. Цікавяць яго ствалавыя клеткі эпітэлія, якія існуюць у базальным слаі, які знаходзіцца паверх базальнай пластыны. Вірус можа стымуляваць ствалавую клетку да дзяленьня, і тут магчымыя два варыянты:

    1. ён будзе рэпліцыравацца адносна кантралявана, сінхронна з клеткай гаспадаром, выразаючы сваімі бялкамі сваю плазміду. ДНК клеткі гаспадара вяртаецца у зыходны стан. Адзін з магчымых вынікаў - адносна бяспечныя сасочкападобныя (у некаторых выпадках) барадаўкі.

    2. ён будзе рэпліцыравацца безкантрольна, не выразаючы сваю плазміду з ДНК клеткі гаспадара, і выклікаючы тым самым мутацыю генаў пухлінасупрэссараў p53 і Rb. (Пухлінасупрэссары скіроўваюць клетку з пашкоджанай ДНК да праграмуемай самаліквідацыі - апаптоза. Яны актывуюцца, як толькі клетка заўважае, што яе ДНК пашкоджана). Узровень гэтых бялкоў упадзе, пачнецца некантраляваная праліферацыя, што і ёсць перадракавым працэсам. Далей рак.

    Адзінае, што HPV абсалютна нецікава, я думаю - гэта пол чалавека.

    У чалавека з моцным імунным адказам вірус можа сыйсці сам цягам 1-2 гадоў, але такіх выпадкаў нямнога. Найбольшая рызыка для імунадэфіцытных асоб, і проста старых савецкіх людзей, якіх ніхто у СССР ніколі не вакцынаваў ад HPV.

    З моманту інфецыраваньня да моманту абнаружэння атыповых клетак пройдуць гады.

    2024-ты план старта вакцынацыі ад HPV у Расіі. 2025-ты - у Беларусі.

    2006-ты ва ўсім астатнім сьвеце.

    Зараз не час пісаць і чытаць дурныя каменты тут, а час зразумець, што кітайская вакцына Cecolin (HPV-16, 18) нарэшце з'явілася у Беларусі, што вакцыны не паступаюць у аптэчныя сеці і даступныя платна праз установу вакцынацыі - гарадскі вакцынацыйны цэнтар. 405 byn Gardasil 4 (HPV-16, 18, 6, 11). Ёсць і Cervirax (HPV-16, 18). Gardasila 9 (HPV-16, 18, 6, 11, 45, 31, 33, 53, 58) у нас няма.

    Любы эканаміст можа параўнаць выдаткі на вакцынацыю з выдаткамі на тэсты па Папанікалау, ужо не кажучы пра аператыўныя умяшальніцтвы, асабліва пры анкалогіі.
  • дурны
    08.11.2025
    Ты дурны?, мо ад жанчын? Мо ад трансгендэраў?

    "Жыццё, як смяротнае захворванне, перадаваемае палавым шляхам" - гэта не проста стары польскі фільм. Ну не пачкуемся мы, як хлебапякарныя дрожжы, нічога не зробіш. Палавым шляхам і размнажаемся. Страшная таямніца школьнага падручніка па біялогіі.

Цяпер чытаюць

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць