Вайна33

Прэзідэнт Кеніі папрасіў Зяленскага вызваліць узятых у палон кенійцаў

Уільям Рута ў тэлефоннай размове з украінскім прэзідэнтам папрасіў яго аб вызваленні кенійцаў, якія аказаліся ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне. Пра гэта Рута расказаў у сваім Х.

Уільям Рута. Фота: Wikimedia Commons

«Мы выказалі занепакоенасць наконт маладых кенійцаў, якія былі незаконна завербаваныя для ўдзелу ў вайне ва Украіне <…>. Я звярнуўся да прэзідэнта Зяленскага з просьбай садзейнічаць вызваленню любога кенійца, які знаходзіцца пад вартай ва Украіне», — напісаў Рута.

Раней дыпламатычныя крыніцы Daily Nation паведамілі пра як мінімум дзясятак кенійцаў, якія апынуліся ў Расіі або ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне. Некаторыя з іх здаліся ўкраінскім вайскоўцам, іншыя былі вернуты дзякуючы гуманітарным намаганням, пісала выданне. Паводле даных Standard, Рута кажа пра кенійцаў, якія былі ўзяты ў палон украінскімі вайскоўцамі.

Міністэрства замежных спраў Кеніі заяўляла, што яму вядома пра выпадкі вербавання грамадзян, у выніку якіх тыя апынуліся ў зоне баявых дзеянняў.

«МЗС вядзе перамовы з уладамі ў Кіеве і ўзняў гэтае пытанне перад пасольствам Расіі. Расійскія ўлады адмаўляюць якую-небудзь датычнасць», — сказаў прадстаўнік кенняйскага МЗС Корыр Сінгой.

Каментары3

  • Filipp
    08.11.2025
    Як бачым, і в Украіне чорныя жыцці важны, тым часам калі белыя гінуць тысячамі.
  • Ботам
    08.11.2025
    Filipp, Расійскі бот, ідзі на срувясну.
  • очэнь правельна
    08.11.2025
    я прастая жэншчына, Зінаіда Барысаўна Підусевіч, трэбую асвабадіць кенійскіх барцоў за свабоду ад украінскіх нацыстав ва главе ну с этім самым.
    і ваабшчэ, кенійскій народ імея право на ісконна кенійскую часць так званай украіны!
    свабоду кенійцам!
    а міру - мір!!

Цяпер чытаюць

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць