Грамадства2020

Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць

Мужчына атрымаў невялікую драпіну на назе, якая загнаілася. Усе дактары, да якіх ён звяртаўся, накіроўвалі яго да іншых. У раённай бальніцы казалі, што дапамагчы не змогуць, а ў абласной — што ў іх чарга на паўгода. Усё ледзь не скончылася ампутацыяй.

Гнаенне раны на назе. Фота героя публікацыі

Жудаснай гісторыяй пра тое, як чалавек ледзь не страціў нагу праз абыякавасць і бюракратыю ў сістэме аховы здароўя, падзялілася «Мінская праўда».

Павел Мікалаевіч (імя змененае) прызнаецца, што звычайна не ходзіць да дактароў і лечыцца сам — купляе лекі ў аптэцы, бо не верыць маладым спецыялістам. Але вясной мінулага года, калі пасля ліўняў яго лецішча затапіла, ён працаваў некалькі гадзін у ледзяной вадзе і нацёр на назе драпіну, якую проста заклеіў пластырам. Праз некалькі дзён рана запалілася і пачала балець, а дамашнія сродкі — ёд, зялёнка, перакіс вадароду — не дапамагалі.

«Боль узмацняўся, рана расла. У аптэцы параілі мазі — і дарагія, і танныя. Нічога не дзейнічала: рана павялічвалася. Калі спачатку яна была з пяцікапеечную манету, то праз тры месяцы — ужо з двухрублёвую», — расказвае мужчына.

Нават пасля гэтага мужчына адкладаў візіт да лекара — пакуль яго не прымусілі жонка і дачка. Яны самі запісалі яго да тэрапеўта і пайшлі разам.

Але доктар нічога новага не сказаў: параіў не мачыць нагу, рабіць павязкі з маззю і піць абязбольвальныя — тое, што Павел і так рабіў.

Пасля гэтага ён яшчэ чатыры месяцы цярпеў боль, не мог спаць па начах. Стан раны пагаршаўся, па словах мужчыны, ужо была бачная косць. 

«Гэта ўжо не жарты: нага гніла! Пайшоў зноў да ўчастковай — яна рукамі разводзіць: «Гэта не да мяне, ідзіце да хірурга». Хірург — да рэўматолага, рэўматолаг — назад да тэрапеўта. Прасіў шпіталізацыю — адмовілі: у раённай не зробяць, у абласной запіс толькі праз паўгода…»

У сярэдзіне кастрычніка Паўла нарэшце шпіталізавалі ў раённую бальніцу. Там ён здаў аналізы, прайшоў абследаванне, яму ставілі кропельніцы і прачышчалі рану сем дзён. Па аналізаў выніках усё было адносна добра: цукар і халестэрын у норме, паставілі дыягназ — трафічная язва.

«Амаль выпісалі з рэкамендацыяй «спрабуйце дачакацца чаргі ў абласной»», — дзеліцца здзіўленнем мужчына. 

Аднак ужо на наступны дзень усё змянілася: падчас абходу доктар паведаміў, што пасля выхадных Паўла павязуць у абласную бальніцу на хуткай — усе дакументы туды ўжо пераслалі, і там пагадзіліся яго прыняць.

Цяпер Павел у абласной бальніцы, дзе яму зрабілі поўнае абследаванне і аперацыю па шунціраванні сасудаў ніжніх канечнасцей, каб аднавіць кровазварот у назе.

Праз тры дні запланаваная яшчэ адна аперацыя, пасля якой яго выпішуць дадому. Павел кажа, што рана пачала зацягвацца, і хоць пра поўнае выздараўленне казаць рана, прагнозы добрыя.

Ён прызнаецца: калі б раённая бальніца не накіравала на шпіталізацыю ў абласную бальніцу, усё магло скончыцца ампутацыяй.

Як мусіць быць

Паводле Пастановы Міністэрства аховы здароўя №137 ад 22 кастрычніка 2024 года, у Беларусі ўведзены новы парадак аказання і накіравання пацыентаў для атрымання медыцынскай дапамогі.

Згодна з дакументам, спачатку пацыент ідзе да ўчастковага або ўрача агульнай практыкі, які ставіць папярэдні дыягназ і вырашае, ці трэба накіраваць яго далей.

Калі выпадак складаны, дакументы перасылаюцца ў абласную або рэспубліканскую ўстанову. Там павінны за тры дні прыняць рашэнне аб шпіталізацыі, а калі патрэбна толькі кансультацыя — за адзін дзень.

Звычайныя абследаванні, як УГД, аналізы ці гастраскапія, праводзяцца ў сваёй паліклініцы, без паездак у вобласць.

Акрамя таго, пастанова абавязвае медустановы інфармаваць грамадзян, дзе і калі яны могуць атрымаць дапамогу і да каго звяртацца ў выпадку складанасцяў.

Каментары20

  • Filipp
    09.11.2025
    Справы ў медыцыне сапраўды кепскія.
  • Сітуацыя з медыцынай у Польшчы
    09.11.2025
    Тым часам у Польшчы ў ЗУСе скончыліся грошы і нават цяжкіх онкахворых адпраўляюць дадому да наступнага году. Скарыстацца гэтай так званай "страхоўкай" у любым пажаданым медцэнтры чамусьці нельга, а там дзе можна - чэргі на месяцы наперад... Ад памылак лекараў людзі рэгулярна гінуць і становяцца інвалідамі. Толькі ў гэтым годзе, было два выпадкі помсты сваякоў (адна ўдалая)...
  • Степан
    09.11.2025
    Мда, а как же лучшая в мире бесплатная белорусская медицина, о которой на днях надрывался лукашенко?

Цяпер чытаюць

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура3

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША3

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам11

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў25

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура3

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць